13 траўня 2024, панядзелак, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страты прадпрыемстваў Менска выраслі ўдвая

4
Страты прадпрыемстваў Менска выраслі ўдвая

У студзені-сакавіку 2015 года сума чыстай страты стратных арганізацый Менска склала 3,2 трлн. рублёў, што ў 2,1 разы больш, чым у студзені-сакавіку 2014 года.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні горада.

За тры месяцы гэтага года стратнымі былі 423 арганізацыі, або 24,6% ад агульнай колькасці арганізацый, якія ўлічваюцца ў гэтым парадку (за студзень-сакавік 2014 - 344, або 20%).

Удзельная вага стратных арганізацый склала: у сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы - 10% (у студзені-сакавіку 2014 года - 5%); у прамысловасці - 32,3% (27,2%); у будаўніцтве - 26,2% (19,6%); у гандлі - 34,1% (25,8%); у гатэлях і рэстарацыях - 40% (25,3%); на транспарце - 24% (21,2%); у сувязі - 5,3% (10,5%); у фінансавай дзейнасці - 0% (14,3%); у сферы аперацый з нерухомай маёмасцю, арэнды і выдавання паслуг спажыўцам - 13,9% (12,4%); у адукацыі - 2,9% (8,6%); у ахове здароўя і сферы надавання сацыяльных паслуг - 16,7% (27,8%); у сферы надавання камунальных паслуг - 22,7% (18,2%).

Рэнтабельнасць продажаў за першы квартал 2015 склала 8,9% і павялічылася ў параўнанні з першым кварталам 2014 на 3 адсоткавыя пункты. За студзень-люты 2015 рэнтабельнасць продажаў складала 8,8%, за сакавік - 9,1%.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках