28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгандлю абавязала гандлёвыя сеткі да 10 чэрвеня выплаціць запазычанасці

2
Мінгандлю абавязала гандлёвыя сеткі да 10 чэрвеня выплаціць запазычанасці
Фота: sosedi.by

Гандлёвыя сеткі ў тэрмін да 10 чэрвеня павінны выплаціць запазычанасці перад пастаўшчыкамі прадукцыі.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Міністэрства гандлю.

«У сувязі з частымі выпадкамі наяўнасці пратэрмінаванай запазычанасці ў сеткавых арганізацыях перад пастаўшчыкамі прадукцыі (мяса, малако, хлеб, тытунь і г.д.) Мінгандлю лістом ад 2015/05/28 №15-01-10/531 устанавіў ім тэрмін выплаты пратэрмінаванай запазычанасці - 10 чэрвеня 2015 года, - гаворыцца ў паведамленні. - Пратэрмінаваная запазычанасць асобных гандлёвых сетак за атрыманую прадукцыю дасягае значных сум ад агульнай сумы запазычанасці».

У траўні 2015 пры правядзенні праверкі сеткі крам «Суседзі» (СТАА «Лібрэцік») выяўлена пратэрмінаваная запазычанасць за харчовыя тавары на суму больш за 20 млрд руб, у тым ліку за алкагольную прадукцыю і тытунь.

Мінгандлю нагадала, што наяўнасць пратэрмінаванай запазычанасці два разы і больш цягам каляндарнага года ў разліках за пастаўленыя алкагольныя напоі альбо тытунёвыя вырабы ўважаецца за грубае парушэнне заканадаўства аб ліцэнзаванні і можа пацягнуць за сабой пазбаўленне суб'ектаў гаспадарання ліцэнзій.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках