28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шандаровіч: Як Рагозін напалохаў ЕЗ! Дагэтуль усе трасуцца. Ад смеху

23

Расейскі журналіст Віктар Шандаровіч - пра пагрозы віцэ-прэм'ера РФ Дзмітрыя Рагозіна адправіць танкі ў ЕЗ.

«Танкам візы не патрэбныя», - адказаў віцэ-прэм'ер РФ Дзмітрый Рагозін на пытанне пра санкцыі, чым значна падвысіў самапавагу мільёнаў расейцаў, з шэрагу тых, хто падсілкоўваецца з тэлевізара.

А ўжо як ён напалохаў сваёй заявай Абаму, Еўразвяз і астатніх ворагаў Расеі - гэта штосьці неімавернае... Дагэтуль трасуцца.

Ад смеху.

І не сказаць жа, каб Рагозін не разумеў прапорцый нашых марадзёрскіх узброеных сіл з сіламі блока NАТO - і перспектыў, якія чакаюць нас пры непасрэдным кантакце. Разумее выдатна. Ён жа дэмагог, а не ідыёт.

Але ягонае вечаровае плявузганне адрасаванае акурат ідыётам, што і забяспечвае сённяшнюю гармонію. Захад прадаўжае паказваць пуцінскай Расеі яе месца ля парашы, Рагозін наядае сабе рэйтынг, насельніцтва ганарыцца.

І ўсім добра», - заявіў расейскі журналіст Віктар Шандаровіч у відэаблогу на «Радыё Свабода».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках