5 траўня 2024, Нядзеля, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы давялі, што галюцынацыі з'яўляюцца нормай

7
Навукоўцы давялі, што галюцынацыі з'яўляюцца нормай

Спецыялісты высветлілі, што слыхавыя і візуальныя галюцынацыі могуць узнікаць не толькі ў людзей, якія пакутуюць ад псіхічных захворванняў.

Даследаванне паказала, што блізу 5 адсоткаў здаровага насельніцтва нашай планеты час ад часу назіраюць за сабой прыступы галюцынацый, піша часопіс JAMA Psychiatry.

У назіранні навукоўцаў бралі ўдзел 31 261 добраахвотнік з 18 краін свету, усе гэтыя людзі ніколі не назіраліся ў псіхіятраў. Удзельнікі даследавання прайшлі складаныя тэсты, накіраваныя на выяўленне асаблівасцяў іх псіхікі, піша «Корреспондент».

Вынікі паказалі, што 5 адсоткаў людзей хоць раз у жыцці мелі візуальныя або слыхавыя галюцынацыі, пры гэтым ніякіх адхіленняў у іх псіхіцы заўважана не было. Адзначаецца, што траціна з тых, хто сутыкаўся з галюцынацыямі, адчуў гэта ўсяго толькі адзін раз у жыцці, яшчэ траціна - ад двух да пяці разоў.

Гукавыя галюцынацыі апынуліся больш характэрнымі для жанчын, а жыхары развітых краін сутыкаюцца з абодвума тыпамі галюцынацый часцей, чым тыя, хто пражывае ў краінах, якія развіваюцца.

Нагадаем, што галюцынацыі - гэта вобразы, якія ўзнікаюць у свядомасці без якога-небудзь вонкавага раздражняльніка. Раней лічылася, што галюцынацыі з'яўляюцца толькі пад уплывам псіхатропных рэчываў або ў хворых на шызафрэнію людзей.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках