2 траўня 2024, Чацвер, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны: 9 траўня - не свята для тых, хто незадаволены парадам

53
Мінабароны: 9 траўня - не свята для тых, хто незадаволены парадам
ФОТА: БЕЛТА
Уладзімір Макараў

Прадстаўнік Міністэрства абароны мяркуе, што «значнасць» параду 9 траўня кампенсуе нязручнасці, якія ён стварае менчукам.

«Знаходзяцца людзі, якія, калі нават не будзе праводзіцца парад, знойдуць нагоду для таго, каб выказаць сваё альтэрнатыўнае меркаванне», - заявіў начальнік аддзелу інфармацыі галоўнай управы ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Беларусі палкоўнік Уладзімір Макараў.

Так ён пракаментаваў негатыў, які выліўся напярэдадні ў сацыяльныя сеткі з нагоды нязручнасцяў для жыхароў Менска ў сувязі з правядзеннем генеральнай рэпетыцыі парада і выкліканымі гэтым праблемамі з транспартным забеспячэннем, піша БелаПАН.

«Рэпетыцыі заўсёды праводзяцца ўначы - у 22 гадзіны. Для таго каб вывезці тэхніку, зразумела, неабходны час. І некаторыя нязручнасці, якія, зразумела, ёсць і могуць быць, яны з лішкам кампенсуюцца значнасцю гэтага параду», - заявіў Уладзімір Макараў.

З ягоных слоў, для тых, абураецца ў сацыяльных сетках, «9 Траўня, на жаль, не свята». «Хай іх нязначная меншасць, але яны ёсць», - адзначыў прадстаўнік Мінабароны.

«Парады былі, ёсць і будуць у гэтае святое свята. Штогод - 3 ліпеня, а ў юбілейныя гады - 9 траўня. Нягледзячы на некаторыя нязручнасці, пра якія грамадзян папярэджваюць загадзя, - калі будуць перакрытыя вуліцы, для пераважнай большасці менчукоў, беларусаў і ўсіх людзей добрай волі гэта не з'яўляецца нейкай непераадольнай праблемай», - упэўнены начальнік управы інфармацыі.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках