2 траўня 2024, Чацвер, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Міжземным моры зноў затанула судна з уцекачамі

У Міжземным моры зноў затанула судна з уцекачамі
ФОТА: DPA/LUPI

У выніку катастрофы загінулі блізу 40 мігрантаў, якія спрабавалі трапіць з Афрыкі ў Еўропу.

У Міжземным моры затанула яшчэ адно судна з уцекачамі з Афрыкі. Пра гэта ў аўторак, 5 траўня, паведамляе агенцтва AFP са спасылкай на праваабарончую арганізацыю Save the Children.

Як распавялі праваабаронцам тыя, хто здолеў дапяць да берага, агулам на борце было 137 чалавек. Калі лодка стала тануць, шмат хто пападаў у ваду. Некаторыя сведкі кажуць пра як мінімум 40 загінулых, іншыя сцвярджаюць, што ахвяр было значна больш, піша Deutsche Welle.

Як паведамляе AFP, толькі ў аўторак караблі берагавой аховы, якія дзяжураць у Міжземным моры, даставілі да ўзбярэжжа Італіі больш за 1000 уцекачоў. А ўвогуле з пачатку траўня было выратавана больш за 6000 нелегальных мігрантаў, якія плылі ў Еўропу з Лібіі на перапоўненых чаўнах.

Апошняя вялікая сёлетняя катастрофа адбылася ў канцы красавіка, калі ў Міжземным моры затанула перапоўненае ўцекачамі судна. У выніку загінулі больш за 800 чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках