17 траўня 2024, Пятніца, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Трэба зрабіць дэкрэт аб «дармаедстве» непрацоўным

33
Генадзь Фядыніч: Трэба зрабіць дэкрэт аб «дармаедстве» непрацоўным
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ
ФОТА: GAZETABY.COM

Калі ўлада не жадае скасоўваць адыёзны дэкрэт, значыць, трэба зрабіць яго непрацоўным.

Так мяркуе старшыня Беларускага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч.

Лідар прафзвязу РЭП даў адказ міністру працы Марыяне Шчоткінай, распавёў, чаму не будзе працаваць дэкрэт аб дармаедстве і як законнымі спосабамі пазбегнуць падатку на дармаедства, піша «Беларуская праўда».

- Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марыяна Шчоткіна падчас наведвання Гарадзенскай абутковай фабрыкі «Нёман» параіла рабочым круціцца і шукаць другую працу. Такога цынізму з боку міністра раней чуць не даводзілася. Што б вы параілі міністру?

- Хай з'ездзіць у любы калгас, дзе ёсць кароўнікі, ды пацікавіцца - як круцяцца без выходных даяркі за 1,5 - 1,8 мільёна ў месяц, завітае ў Берасце на «біржу працы», дзе ўцекачы з Украіны гатовыя ісці на любую нізкааплатную працу , збіваючы кошт на працоўную сілу нашых грамадзян. Хутка гэта стане вялікай праблемай.

А Мар'яна Шчоткіна трэба тэрмінова выходзіць з прапановай да ўрада аб паўсюднай пагадзіннай аплаце працы.

Каб чалавек мог зрабіць асноўную працу за 3-4 гадзіны і меў магчымасць падзарабіць.

- Навошта, калі прасцей і выгадней падаіць «дармаедаў»?

- Ёсць у Беларусі людзі, якія зусім не працуюць: бамжы, алкаголікі... Ёсць у Беларусі людзі, якія працуюць і не плацяць падаткі. Ёсць людзі, якія атрымліваюць заробкі ў канвертах. Але для іх зусім не патрэбны дэкрэт №3. Ёсць падатковая інспекцыя, фінансавая паліцыя, ёсць мноства кантралюючых органаў, якія могуць гэтых людзей вылічыць і прымусіць плаціць па рахунках паводле закону. А з дэкрэтам №3 усё вельмі проста, на мой погляд: у дзяржавы няма грошай у бюджэце. І нейкая «галава» падлічыла, што можна атрымаць 232 мільёны даляраў у год, нават пальцам не крануў - людзі самі прынясуць грошы ў мясцовыя бюджэты. Падлічылі, а Лукашэнка падмахнуў - патрэбныя грошы ў бюджэт.

Сёння людзі ўжо больш чым 400 мільёнаў даляраў прынеслі ў абменнікі, а Расея «пазычыла» ўсяго толькі 100 мільёнаў.

- Чыноўніца МПЗ абяцае выключыць з «дэкрэта аб дармаедах» асобныя катэгорыі грамадзян, а сам закон дапрацаваць...

- Дэкрэт №3, безумоўна, не спрацуе. Скажу больш: людзі сёння вяртаюцца з Расеі, аднак паглядзіце на сталіцу: як стаялі даўгабуды, так і стаяць. Праблема старая - не хапае грошай. Дык хто вернецца туды, дзе няма перспектывы зарабіць, няма грошай? Безумоўна, што «кідалава» масава практыкуецца ў Беларусі. Да нас звяртаюцца пацярпелыя людзі, але гэта мізэр у параўнанні з лабістамі, росчыркам пяра якія наважылі паправіць бюджэт краіны, за кошт простых смяротных

На з'ездзе прафзвязу мы ўнеслі прапанову скасаваць гэты дэкрэт. Мы кропкава распаўсюдзілі гэтыя патрабаванні па абласных і раённых цэнтрах. Потым апыталі людзей, як яны ставяцца да нашых патрабаванняў. Патрабаванні нашы цікавыя людзям, рэкламу выкідваюць з паштовых скрынь, а нашы ўлёткі - не. Мы паспрабавалі сабраць подпісы пад нашы патрабаванні, але людзі пакуль баяцца ставіць подпісы. У той жа час яны цалкам падтрымліваюць нашы патрабаванні, яны проста не ведаюць, хто і як гэта будзе рабіць.

Што тычыцца дэкрэта, то нават сумесных сіл не хопіць, каб яго скасаваць. Трэба зрабіць так, каб ён не працаваў. Таму я лічу, што трэба зрабіць невялікі буклет «Як пазбегнуць дэкрэта №3». Напрыклад, прапанаваць ісці ў рамеснікі - падатак складае 180 тысяч у год, давайце завалім мясцовыя ўлады рамеснікамі.

- Чаму ўлада не дапамагае беспрацоўным, а наадварот - выкідваюць людзей на вуліцу і дзярэ з іх тры шкуры?

- Улада не ў стане несці сацыяльную адказнасць перад беспрацоўнымі. Зараз дапамога па беспрацоўі трымаецца на ўзроўні 8 даляраў. Хто пойдзе ў беспрацоўныя, дзеля чаго?

Безумоўна, інфраструктура рэспублікі павінна развівацца, але патрэбна праграма перападрыхтоўкі кадраў. Павінна быць зразумела, што калі я токар, то рабіць з мяне тынкоўшчыка або маляра псіхалагічна цяжка. Але перападрыхтоўку кадраў трэба весці толькі ў тым выпадку, калі ўжо ёсць працоўнае месца, на якім чакаюць гэтага спецыяліста. Трэба знізіць кошт 1 м2 жылля да 400 - 500, пойдзе будаўніцтва, і, безумоўна, запрацуе і гандаль, будуць патрэбныя лядоўні, тэлевізары, мэбля - праблему трэба разглядаць у комплексе. Але дзяржава не можа гэта зрабіць. Дзяржава палічыла, што калісьці людзі купілі сотні мільёнаў даляраў, і зараз хоча іх забраць. Інвестары не прыходзяць, ёсць невялікія замежныя фірмы, але гэта дробязь у параўнанні з патрэбамі краіны.

Цяперашняя беларуская ўлада спрабуе пазычыць грошы па ўсім свеце - яна проста жыць не можа без дадатковага фінансавання. Пяцьдзесят адсоткаў рабочых зараз павінны скараціць на галаўным канвееры Гомсельмаша - не могуць прадаць камбайны. МАЗ вывозіць гатовую прадукцыю ў горад Барысаў - там ёсць іх філіял, калі раней там стаяў адзін шэраг МАЗаў, цяпер стаіць ужо чатыры.

Сёння пытанне заключаецца толькі ў тым, дзе тая рыса, за якой скончыцца цярпенне народа? На мой погляд, калі грошай не хопіць на ўтрыманне сям'і, пачнуцца скандалы, якія пяройдуць на прадпрыемствы, дзе чалавек працуе. Паўторыцца сітуацыя са страйкам у Маладзечне. Можа пайсці ланцуговая рэакцыя.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках