12 траўня 2024, Нядзеля, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Дзярждумы: Падтрымка баевікоў у Данбасе - пытанне выжывання Растоўскай вобласці

12
Дэпутат Дзярждумы: Падтрымка баевікоў у Данбасе - пытанне выжывання Растоўскай вобласці

Першы намеснік кіраўніка фракцыі «Справядлівая Расея» ў Дзярждуме РФ асцерагаецца «майдана» ў Растове-на-Доне.

«Мы павінны усяляк падтрымліваць «апалчэнцаў» Данбаса. І палітычна, і эканамічна, і гуманітарна», - сказаў Міхаіл Емяльянаў. З ягоных слоў, гэта «пытанне выжывання Растоўскай вобласці», паведамляе РБК.

«Мы павінны разумець, што для нас гэта - не замежнапалітычная сітуацыя, гэта наша ўнутраная палітыка. Калі мы цяпер не будзем рабіць дзейсныя захады ў падтрымцы «апалчэнцаў», вайна прыйдзе сюды, у Растоўскую вобласць. Таму што потым высветліцца, што Растоўская вобласць - гэта «спрадвечная ўкраінская тэрыторыя», знойдуцца людзі, якія будуць гэта гаварыць за грошы, і тут будуць свае майданы», - заявіў дэпутат Дзярждумы РФ.

Ён таксама адзначыў, што «еўрарэгіён «Данбас» - адгучаўшая тэма, таму што эканоміка Данбаса разбураная».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках