Нямеччына патрабуе перагляду права Расеі і Катара на ЧС
3- 3.06.2015, 17:04
- 13,103
Міністр юстыцыі ФРГ упэўнены, што вынікі галасавання аб чэмпіянатах свету ў футболе 2018 і 2022 гадоў трэба расследаваць.
Хайка Маас перакананы, што адстаўка Зэпа Блатэра з пасады кіраўніка FIFA можа стаць пачаткам расследавання аб карупцыі ў пытанні выбару краін-гаспадынь футбольнага мундыялю, піша «Новое время» са спасылкай на Bild.
Раней кіраўнік ангельскай футбольнай асацыяцыі Грэг Дайк ухваліў пастанову прэзідэнта FIFA сысці ў адстаўку. Ён падкрэсліў, што будзе настойваць на пераглядзе пастановы аб правядзенні чэмпіянатаў свету ў Расеі і Катары. Кіраўніцтва Расеі здзівілася сыходам Зэпа Блатэра з пасады прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі футбола, але адзначыла, што прадаўжае падрыхтоўку да чэмпіянату свету 2018 года. Учора, 2 чэрвеня, праз чатыры дні пасля свайго пераабрання на пасаду кіраўніка FIFA 79-гадовы швэйцарац заявіў на канферэнцыі ў Цюрыху аб тым, што сыходзіць.
Улады Швэйцарыі ў сераду, 26 траўня, пачалі аперацыю затрымання найбольш значных функцыянераў Міжнароднай федэрацыі футбола FIFA, што сабраліся на пасяджэнне выканаўчага камітэта арганізацыі ў Цюрыху. Мінюстыцыі ЗША ацаніла маштаб карупцыі ў FIFA $10 млрд. У той жа час, прэс-сакратар FIFA Вальтэр дэ Грэгарыё адмовіўся каментаваць арышт групы высокапастаўленых чыноўнікаў федэрацыі. Таксама паведамлялася, што Расея і Катар могуць пазбавіцца Чэмпіянатаў свету праз карупцыю ў FIFA.