16 траўня 2024, Чацвер, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дашкевіч: Усе ўдзельнікі ініцыятыўнай групы Статкевіча падтрымлівалі ідэю байкоту

6
Дашкевіч: Усе ўдзельнікі ініцыятыўнай групы Статкевіча падтрымлівалі ідэю байкоту
Зміцер Дашкевіч

Байкот «выбараў» - адзіная магчымасць прадэманстраваць нашу сілу.

Пра гэта ў каментары сайту charter97.org заявіў сустаршыня «Маладога фронту» і былы палітвязень Зміцер Дашкевіч.

- Сёння Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча, агучыла ягоны зварот, у якім, з яе слоў, гаворыцца пра тое, што «ўдзел часткі апазіцыі робіць малаэфектыўным байкот выбараў». Таксама прагучаў заклік да тых, хто прыйдзе на выбарчыя ўчасткі, «напісаць сваё пасланне ў бюлетэні, якое б дакладна сведчыла аб непрыманні палітыкі кіроўнага рэжыму». Ці падтрымліваеце вы, як чалец ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча гэтыя заявы?

- Па-першае, я гэтага ліста Мікалая Статкевіча не бачыў. Асабіста са мной такія ініцыятывы Марына Адамовіч не абмяркоўвала. Але магу сказаць, што калі мы сустракаліся з удзельнікамі ініцыятыўнай групы, з прадстаўнікамі арганізацый, прафзвязаў, якія ў яе ўваходзяць, усё падтрымлівалі фармулёўку пра байкот «выбараў» ці пра няўдзел у іх. Ні разу я не чуў, каб хтосьці выступаў супраць гэтага.

Дзіўна, што была агучаная іншая пазіцыя. Яна мае права на існаванне. Такія ініцыятывы ўзнікалі падчас папярэдніх кампаній. Хтосьці прапаноўваў адарваць палову бюлетэня, аднесці яго кудысьці... Усё гэта прыгожа на словах, але нерэальна. Гэта было нерэальна выканаць 10 гадоў таму, гэта нерэальна і цяпер.

Маё асабістае меркаванне, таксама, як і сяброў «Маладога фронту»: байкот - адзіная рэальная магчымасць прадэманстраваць нашу сілу.

Раней у адным з турэмных лістоў Мікалай Статкевіч заявіў, што даў згоду на фармаванне ініцыятыўнай групы аб вылучэнні яго кандыдатам у прэзідэнты. «А пасля гарантаванай адмовы ў яе рэгістрацыі абвясціць байкот», - напісаў палітык

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках