6 траўня 2024, панядзелак, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забароненыя ў Расеі прадукты з ЕЗ будуць знішчаць на мяжы

20
Забароненыя ў Расеі прадукты з ЕЗ будуць знішчаць на мяжы

Пастанову аб знішчэнні будуць прымаць службовыя асобы адразу трох устаноў - Федэральнай мытнай службы, Рассельгаснагляду і Расспажыўнагляду.

Раней кіраўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі РФ Аляксандр Ткачоў папрасіў Уладзіміра Пуціна дазволіць знішчаць партыі прадуктаў з краін, якія трапілі ў санкцыйны спіс, на межах. Прэзідэнт падтрымаў ідэю і даручыў прапрацаваць пытанне з юрыстамі і прапанаваць канкрэтныя захады, паведамляе РІА "Новости".

Мінсельгас ужо распрацаваў і накіраваў ва ўрад праект пастановы, якая сцвярджае правілы знішчэння прадуктаў, што падпадаюць пад эмбарга.

"Правілы ўстанаўліваюць парадак знішчэння забароненай да ўвозу прадукцыі. Яна падлягае неадкладнаму знішчэнню пасля афармлення акта (пратакола) аб факце канфіскацыі, пастанова прымаецца службовымі асобамі Федэральнай мытнай службы, Рассельгаснагляду, Расспажыўнагляду, якія выявілі факт кантрабанды", - паведамілі ў прэс-службе.

Там таксама дадалі, што цяпер праект праходзіць працэдуру ўзгаднення ва ўрадзе РФ.

Нагодай для такой пастановы сталі факты ўвозу санкцыйнай прадукцыі праз трэція краіны, у дачыненні да якіх прадуктовае эмбарга не ўведзенае. Цяпер паводле закону такія грузы павінны быць вернутыя іх адпраўнікам, што, на думку міністра сельскай гаспадаркі РФ Аляксандра Ткачова, з'яўляецца неэфектыўным метадам. Ён адзначыў, што такія тавары, як правіла, нізкай якасці і прадаюцца невялікім коштам, паведамляе ТАСС. Мядзведзеў падкрэсліў, што ад гэтага пакутуюць расейскія аграрыі, якія часта вырошчваюць тую ж самую прадукцыю, але больш высокай якасці.

Нагадаем, што напярэдадні кіраўнік Мінэканомікі РФ Аляксей Улюкаеў заявіў, што Расея мае намер скараціць плынь санкцыйных тавараў, якія ідуць у краіну праз Беларусь, у некалькі разоў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках