1 траўня 2024, Серада, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада бяспекі ААН сёння развяжа лёс трыбунала што да збітага МН17

7
Рада бяспекі ААН сёння развяжа лёс трыбунала што да збітага МН17

Пастаянныя прадстаўнікі краін разгледзяць праект рэзалюцыі аб стварэнні трыбунала ў дачыненні да тэракта супраць рэйса МН17. Пуцінская Расея збіраецца накласці вета.

Рада бяспекі ААН сёння развяжа лёс трыбунала ў дачыненні да збітага МН17, піша «Лiга.нет».

Сёння на чарговым сходзе Рады Бяспекі ААН будзе разгледжаны ўнесены раней Малайзіяй праект рэзалюцыі аб стварэнні міжнароднага крымінальнага трыбунала для расследавання тэракту супраць збітага летам 2014 авіялайнера рэйса MH17.

У Нью-Ёрк, дзе адбудзецца пасяджэнне, ужо вылецела дэлегацыя Украіны, якую ўзначальвае міністр замежных спраў Павел Клімкін. Раней прадстаўнік Украіны пры ААН Юрый Сяргееў заявіў, што трыбунал для пакарання вінаватых у знішчэнні самалёта будзе створаны, нават калі не будзе санкцыі Рады бяспекі.

Міжнародны трыбунал - сумесная ініцыятыва Малайзіі (галоўны ініцыятар), Аўстраліі, Галандыі, Бельгіі і Украіны. Чакаецца, што міністры замежных спраў гэтых краін будуць прысутнічаць падчас галасавання.

27 ліпеня сталы прадстаўнік РФ пры арганізацыі Віталь Чуркін заявіў, што РФ прагаласуе супраць малайзійскага праекта рэзалюцыі. Тыднем раней Масква падала ў Раду Бяспекі ААН уласны варыянт праекта, а прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін назваў прапанаваны дакумент «заўчасным і контрпрадуктыўным».

Нагадаем, 17 ліпеня 2014 года расейскія дыверсанты збілі пасажырскі самалёт Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines. На борце самалёта знаходзіліся 298 чалавек: 15 сябраў экіпажа і 283 пасажыры. Ніхто з іх не выжыў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках