2 траўня 2024, Чацвер, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракурор: Траціна ўгодаў з расейскімі фірмамі ўкладаецца з ашуканцамі

7
Генпракурор: Траціна ўгодаў з расейскімі фірмамі ўкладаецца з ашуканцамі

30 ліпеня ў Менску адбылося пасяджэнні аб'яднанай калегіі генеральных пракуратур Беларусі і Расеі.

Прынятыя пастановы аб стварэнні міжведамаснай рабочай групы для забеспячэння ўзаемадзеяння ў сферы ўрэгулявання пытанняў дэбіторскай запазычанасці і аб аператыўным абмене інфармацыяй пра факты невыканання ўмоў экспартных кантрактаў расейскімі і беларускімі суб'ектамі гаспадарання з прыкметамі махлярства, наўмыснага банкруцтва і іншых злачынных праяў, а таксама пра факты злоснага невыканання судовых пастаноў, піша БелаПАН.

"Галоўнае пытанне калегіі асабліва актуальнае і для Беларусі, і для Расеі. Гэта дэбіторская вонкавая запазычанасць. У свой час я атрымаў даручэнне прэзідэнта заняцца гэтым пытаннем, бо сітуацыя была і застаецца напружанай. Чаму пракуратура займаецца эканомікай? Сёння ідзе крыміналізацыя гэтага эканамічнага сектара. Крыміналізацыя з пункту гледжання карупцыйнасці. Паводле інфармацыі пасольства Беларусі ў Расеі амаль 30 адсоткаў угод, якія ўкладаюцца нашымі фірмамі з расейскімі, загадзя асуджаныя на няўдачу - яны ўкладаюцца з ашуканскімі структурамі", - сказаў Аляксандр Канюк, генеральны пракурор Беларусі:

"Такая праблема існуе як для Расеі, так і для Беларусі. Мы знаходзім агульныя пункты судакранання. У гэтым годзе гэта ўжо другі прыезд у Беларусь. У студзені мы разглядалі пытанні карупцыі. Сёння разглядаем пытанні супрацоўніцтва ў сферы эканомікі. Наша супрацоўніцтва набірае абароты, нам вельмі камфортна працаваць разам з нашымі беларускімі калегамі", - заявіў ягоны калега з Расеі Юрый Чайка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках