5 траўня 2024, Нядзеля, 10:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскія крамы замянілі цыгарэты запалкамі

24

На вітрынах гарадзенскіх крам ужо два дні не знайсці пачкаў з цыгарэтамі.

Журналісты «Вечерний Гродно» аб'ехалі блізу дзясятка гандлёвых пунктаў места і праверылі, як гарадскі гандаль і грамадскае харчаванне выконваюць патрабаванні Мінгандлю.

30 чэрвеня і 1 ліпеня ў крамах паўднёвай часткі горада прадпісанне выконваецца, выяў пачкаў нідзе няма. Некаторыя гандлёвыя аб'екты прыбралі цыгарэты ў астатні дзень месяца. У некалькіх маленькіх крамах, размешчаных у жылых зонах, шкляныя вітрыны ўжо былі пустыя ўвечары 30 чэрвеня. Замест цыгарэт на прылаўку ляжаў самотны пачак запалак.

У гіпэрмаркетах вітрыны над касамі засталіся на месцы. З іх правага боку прыбралі толькі пачкі, а на месца цыгарэт змясцілі надпіс «Тытунь» і налепку: «Мы не прадаем тытунёвыя вырабы асобам, маладзейшым за 18 гадоў». Тут жа вісеў спіс фармату А4 з маркамі цыгарэт, якія былі ў наяўнасці.

Ва ўніверсамах паводле прыкладу найвялікшых гандлёвых цэнтраў горада тытунёвыя вырабы ссунулі ў кут. Купіць пачак на касе нельга, таму тытунь прадаюць на асобным прылаўку ці ў пэўнага касіра. Побач таблічка з назвамі, агулам блізу 100 розных найменняў.

Ля барнай стойкі ў кавярні, дзе яшчэ некалькі дзён таму былі відаць пачкі з цыгарэтамі, цяпер непразрыстае шкло і надпіс «Тытунь». Ці ёсць тыя ці іншыя цыгарэты ў продажу, давядзецца пытацца ў бармэна.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках