28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва адзначае гадавіну каранацыі Міндоўга

15
Літва адзначае гадавіну каранацыі Міндоўга

Сёння літоўцы адзначаюць Дзень дзяржавы - гадавіну каранацыі Міндоўга.

З гэтай нагоды ўвечары жыхары Літвы і літоўцы, якія пражываюць за мяжой, па традыцыі будуць збірацца і выконваць дзяржаўны гімн.

Нагодай для святкавання з'яўляецца гадавіна каранацыі першага і адзінага караля Літвы Міндоўга, якая адбылася 6 ліпеня 1253.

13 стагоддзе было часам зараджэння літоўска-беларускай дзяржавы. Гэты працэс адбываўся ў асяроддзі магутных суседзяў - Польшчы, крыжакоў і татар. Каб узмацніць дзяржаву, князь Міндоўг у 1251 прыняў каталіцтва і дамогся, каб Літву ўзяў пад заступніцтва Папа рымскі. Папа Інакенцій IV упаўнаважыў Кульмскага біскупа Генрыха каранаваць Міндоўга. Гэта адбылося 6 ліпеня 1253 года, пасля чаго Літоўскае каралеўства стала часткай палітычнай сістэмы каталіцкай Еўропы.

У якасці магчымых месцаў правядзення цырымоніі каранацыі гісторыкі называюць беларускі Наваградак і літоўскі Кернаве.

«Кароль Міндоўг, які абраў шлях у Еўропу, паклаў пачатак нашай самастойнай дзяржаве. Давайце ганарыцца нашай гісторыяй і нікому не дазваляць яе знішчаць», - сказала сёння прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ.

З нагоды свята прэзідэнт за заслугі перад краінай і ўслаўленне яе ў свеце ўручыць дзяржаўныя ўзнагароды грамадзянам Літвы і іншых краін.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках