8 траўня 2024, Серада, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўночная ды Паўднёвая Карэя дамовіліся не пачынаць вайну

6
Паўночная ды Паўднёвая Карэя дамовіліся не пачынаць вайну
ФОТА: AFP

Прадстаўнікі КНДР і Паўднёвай Карэі здолелі прыйсці да пагаднення аб урэгуляванні памежнага крызісу.

Паводле звестак агенцтва Рэнхап, Паўднёвая Карэя пагадзілася спыніць вяшчанне з гучнагаварыцеляў уздоўж дэмілітарызаванай зоны, а КНДР папрасіла прабачэнне за абстрэлы. Афіцыйна інфармацыя будзе пацверджаная пазней падчас супольнай заявы, паведамляе расейская служба BBC.

Перамовы ў памежным Пханмунджоме доўжыліся амаль два дні, аднак да сёння ніякіх падрабязнасцяў аб іх прагрэсе не паведамлялася.

Раней у панядзелак прэзідэнтка Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе заявіла, што прапагандысцкае вяшчанне супраць паўночнакарэйскіх уладаў працягнецца, калі Пхеньян не папросіць прабачэння за міны, устаноўленыя ў дэмілітарызаванай зоне.

Сітуацыя на мяжы абвастрылася пасля спробы паўночнакарэйскіх вайскоўцаў знішчыць ракетай гучнагаварыцелі, праз якія Паўднёвая Карэя транслюе крытычныя выказванні на адрас рэжыму Пхеньяна. Улады Паўднёвай Карэі адмовіліся выканаць патрабаванні КНДР і прыбраць гучнагаварыцелі. У адказ паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын загадаў прывесці войскі ў поўную баявую гатоўнасць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках