26 красавiка 2024, Пятніца, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алеся Чаркашына пахаваюць 1 верасня ў Берасці

21
Алеся Чаркашына пахаваюць 1 верасня ў Берасці
Алесь Чаркашын

Цела загінулага ва Украіне беларуса Алеся Чаркашына прывязуць у Берасце позна ўвечары 31 жніўня.

Пра гэта распавёў «Радыё Свабода» актывіст аргкамітэта для стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Зміцер Шурхай.

Мяркуецца, што пахаванне пройдзе ў аўторак, 1 верасня. Мясцовыя актывісты займаюцца пошукам месца на могілках і падтрымліваюць кантакт з маці Алеся Чаркашына.

Берасцеец быў паранены ў баі пад Белакаменкай на Данбасе і памёр у шпіталі ў Запарожжы пасля некалькіх тыдняў комы. Ён ваяваў пад сігналам «Тарас» у тактычнай групе «Беларусь» у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпуса «Правага сэктару».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках