28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі - 217 палітвязняў

1
У Расеі - 217 палітвязняў

Новае выданне "Хроника текущих событий" апублікавала спіс палітычных зняволеных у Расеі, у якім пазначаны імёны 217 чалавек.

У папярэднім спісе, выпушчаным у сакавіку, было 181 прозвішча. Параўноўваючы новыя звесткі з папярэднімі, аўтары "Хроники" паказваюць на "значнае ўзмацненне тэмпу рэпрэсій". З улікам асоб, выключаных са спісу з розных прычын, цягам апошніх пяці месяцаў новымі абвінавачанымі паводле палітычных спраў стаў 61 чалавек. Гэта паказвае, што кожны месяц у сярэднім 12 чалавек становяцца фігурантамі новых палітычных спраў, паведамляе выданне.

Аўтары "Хроники" мяркуюць, што рост колькасці палітвязняў адбыўся, у першую чаргу, за кошт рэпрэсій супраць грамадзян іншых дзяржаў. Сярод іх пазначаныя прысуджаны да 20 гадоў калоніі строгага рэжыму ўкраінскі рэжысёр Алег Сянцоў, актывіст Еўрамайдану Аляксандр Кастэнка, чыю справу разглядаў суд у Сімферопалі, украінская лётчыца Надзея Саўчанка, асуджаны паводле абвінавачванні ў шпіянажы грамадзянін Эстоніі Эстан Кохвер.

У ліку іншых названых у спісе палітвязняў у Расеі - фігуранты так званай "справы руфераў", апазіцыянер Аляксей Навальны і ягоны брат Алег, які адбывае рэальны тэрмін зняволення паводле абвінавачання ў крадзяжы сродкаў у кампаніі "Іў Рашэ", фігуранты "Балотнай справы" Андрэй Барабанаў, Аляксандра Духаніна, Сцяпан Зімін, Сяргей Крываў і іншыя.

Складальнікі спісу тлумачаць, што ў ім пазначаныя асобы, якія знаходзяцца пад следствам у СІЗА або пад хатнім арыштам, якія адбываюць пакарання ў калоніі ці ў калоніях і калоніях-паселішчах, а таксама ўмоўна асуджаныя. У пералік патрапілі апазіцыянеры, актывісты НКА і экалагічных груп, блогеры і людзі, якія выказвалі сваю падтрымку ўкраінскаму Еўрамайдану.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках