4 траўня 2024, Субота, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віціс Юрконіс: Еўропа павінна гучна казаць пра зніклых апанентаў Лукашэнкі

1
Віціс Юрконіс: Еўропа павінна гучна казаць пра зніклых апанентаў Лукашэнкі
Віціс Юрконіс
ФОТА: DELFI

Палітолаг Віціс Юрконіс мяркуе, што «ніякіх сістэмных зменаў у Беларусі няма».

Пра гэта ён заявіў падчас канферэнцыі «(Не) дэмакратычная Беларусь: палітычныя трэнды і адукацыя» ў Вільні.

З ягоных слоў, ён можа паўтарыць усё тое ж самае, што казаў напярэдадні мінулых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, за выключэннем таго, што ў рэгіёне цяпер мяняецца геапалітычная абстаноўка і Расея перажывае эканамічныя цяжкасці, паведамляе карэспандэнт charter97.org.

Што тычыцца заяваў аб ізаляцыі Беларусі, то Юрконіс сцвярджаў, што прынамсі ў выпадку з Літвой гэта не так, бо МЗС Літвы мае стасункі з калегамі ў Беларусі, таксама праходзяць розныя форумы, а бізнэс ідзе ў гэтую краіну актыўна.

«Ёсць розныя форумы ў Літве ды Беларусі. Ці варта казаць пра санкцыі? Гэта рэальныя санкцыі ці абмежавальныя захады і як гэта адбіваецца на эканоміцы Беларусі, грамадстве. Гэта кропкавыя санкцыі, але калі мы паглядзім на аб'ёмы гандлю Беларусі і еўрапейскіх краін, то ў большасці выпадкаў яны растуць», - мяркуе палітолаг.

Ён таксама нагадаў, што Лукашэнка будзе ўдзельнічаць на мерапрыемстве вышэйшага рангу ў Нью-Ёрку, «але былі сустрэчы і раней - афіцыйныя і неафіцыйныя візіты ў Беларусь, беларускія міністры наведвалі Еўропу».

З ягоных слоў, цяпер Лукашэнка і ягоны рэжым, у адрозненне ад рэжымаў Цэнтральнай Азіі, успрымаецца як «мяккі», аднак так было не заўсёды.

«І справа не толькі ў палітвязнях. Як наконт зніклых 15 гадоў таму апанентаў? Усе справы не былі цалкам расследаваныя. Мы не павінны забываць пра гэта, Еўропа павінна казаць гучна і выразна, што калі мы гаворым пра краіну з вяршэнствам закона, а з не выбарчым правасуддзем, яны (еўрапейцы) павінны сачыць за гэтымі справамі», - мяркуе палітолаг.

«Калі мы гаворым пра палітычных зняволеных, то мы вядома вельмі рады вызваленню, за іх сваякоў, але мы не павінны забываць, што ніхто з іх не быў рэабілітаваны і мы не ўпэўненыя, што іх не арыштуюць праз месяц», - сцвярджаў палітолаг.

Так што, з ягоных слоў, ёсць шмат момантаў, якія паказваюць нам на тое, каб не быць звышаптымістычнымі з нагоды Беларусі. З іншага боку, трэба весці гаворку пра магчымасці апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. І ў сувязі з гэтым патрэбна доўгатэрміновая перспектыва.

«Апазіцыя падзеленая і ніколі не была адзінай. Яна не была гатовай да выбараў. Апазіцыі патрэбна агульная стратэгія», - казаў ён.

Канферэнцыя «(Не) дэмакратычная Беларусь: палітычныя трэнды і адукацыя» праходзіла ў Вільні 24 верасня з удзелам прадстаўнікоў Літвы, палітыкаў, грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў замежнага дыпкорпуса, беларускіх арганізацый, апазіцыі і т. д.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках