2 траўня 2024, Чацвер, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы пацвердзілі наяўнасць на Марсе вады

2
Навукоўцы пацвердзілі наяўнасць на Марсе вады

Цёмныя палосы, выяўленыя на схілах Марса, пакінутыя плынямі вады з высокім утрыманнем соляў.

Пра гэта заявілі навукоўцы, артыкул якіх апублікаваны сёння ў часопісе Nature Geoscience, піша ТАСС.

"Нашы вынікі цалкам падтрымліваюць гіпотэзу, згодна з якой палосы на схілах сфармаваныя сучаснай воднай актыўнасцю на Марсе", - пішуць у сваім артыкуле Лажэндра Оджа (Lujendra Ojha) з Тэхналагічнага інстытута Джорджыі (ЗША) і ягоныя калегі.

У 2011 годзе навукоўцы, вывучаючы здымкі Марса, зробленыя зондам Mars Reconnaissance Orbiter (MRO), выявілі цёмныя палосы шырынёй 0,5-5 метраў на некаторых схілах. Гэтыя палосы з'яўляліся і разрасталіся ў летні перыяд і знікалі марсіянскай зімой. Навукоўцы выказалі здагадку, што палосы пакінутыя плынямі вады, утрыманне соляў у якой настолькі высокае, што яна не замярзае халодным марсіянскім летам, падчас якога тэмпература на паверхні складае блізу -25 градусаў па Цэльсіі. Пацверджанне гэтай гіпотэзы азначала б, што даследнікамі атрыманыя першыя сведчанні існавання вады на Марсе, аднак дагэтуль пераканаўчых доказаў у навукоўцаў не было.

Оджа і ягоныя калегі прааналізавалі здымкі MRO, зробленыя ў чатырох пунктах, дзе назіраліся загадкавыя палосы. Спектральны аналіз дазволіў выявіць там гідраты - хімічныя злучэнні, якія змяшчаюць малекулы вады, прынамсі, хларат і перхлараты магнію, а таксама перхлараты натрыю. У акружаючай палосы глебе слядоў гэтых мінералаў няма. Адкуль бярэцца вада, якая ўтварае плыні на марсіянскіх схілах, навукоўцы пакуль не ведаюць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках