4 траўня 2024, Субота, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Служба бяспекі Чэхіі: РФ развівае новую міжнародную сетку сваіх агентаў

3
Служба бяспекі Чэхіі: РФ развівае новую міжнародную сетку сваіх агентаў

Расея ў працы сваіх спецслужбаў вяртаецца да савецкіх часоў.

Служба бяспекі і выведкі Чэхіі BIS (Bezpečnostní informační služba) апублікавала справаздачу за 2014 год, у якім адзначае, што Расея ў працы сваіх спецслужбаў вяртаецца да савецкіх часоў, развіваючы ў свеце новую сетку сваіх агентаў, паведамляе "Радыё Свабода".

Аналіз працы расейскіх службаў бяспекі сведчыць, што Расея актыўна распаўсюджвае сваю прапаганду ў краінах Еўрапейскага звязу і NATO, разгортваючы сетку сваіх агентаў, што сваёй структурай нагадвае Камінтэрн, гаворыцца ў справаздачы.

У Чэхіі расейскія агенты, як і ў папярэднія гады, спрабуюць атрымаць кантроль над расейскамоўнай грамадой і прасоўваць пракрамлёўскія арганізацыі і дзеячаў у яе складзе на пазіцыі прадстаўнікоў усёй расейскамоўнай суполкі ў стасунках з чэшскімі дзяржаўнымі органамі і інстытутамі, пішуць чэшскія контрвыведнікі.

Важны ўплыў Расеі на чэшскае грамадства ажыццяўлялі і ажыццяўляюць чэшскія арганізацыі з прарасейскай арыентацыяй або асобныя асобы, сярод якіх ёсць і несвядома маніпуляваныя, і прафесіяналы, якія свядома працуюць на Расею, а таксама і іхнія інтэрнэт-праекты, гаворыцца ў справаздачы. Дзякуючы гэтаму шараговыя чэшскія грамадзяне ўспрымаюць ад іх пракрамлёўскія думкі як быццам погляды і перакананні сваіх уласных суграмадзян, а не як ідэі, што накідваюцца Расеяй.

У раздзеле справаздачы BIS, якая датычыцца Украіны ("Магчымы ўплыў украінскіх падзей на міграцыю і асяроддзе арганізаванай злачыннасці ў Чэхіі"), адзначана, што "патэнцыйная міграцыйная хваля з Украіны не нясе для Чэхіі рызыкі для бяспекі". Колькасць мігрантаў з Украіны ў Чэхію, гэтак жа, як і ў іншыя краіны Цэнтральнай Еўропы, вырасла, аднак спецыяльныя захады не патрэбныя, гаворыцца ў справаздачы чэшскай спецслужбы.

Дзейнасць расейскіх спецслужбаў у Чэхіі штогод складае адзін з галоўных раздзелаў справаздач чэшскай Службы бяспекі і выведкі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках