14 траўня 2024, aўторак, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ленур Іслямаў: З Крыма пачнецца распад ўсёй Расеі

6
Ленур Іслямаў: З Крыма пачнецца распад ўсёй Расеі
Ленур Іслямаў
ФОТА: KRYMR.COM

Ініцыятар грамадзянскай блакады Крыма Ленур Іслямаў заявіў аб фармаванні батальёна для ўваходу ў акупаваны Крым.

Пра гэта паведамляе тэлеканал КотТВ.

«Мы адсюль не сыдзем, будзем фармаваць батальён, які будзе дапамагаць паліцыі, будзе рыхтавацца для ўваходу ў Крым. Таму, што гэта новая паліцыя, новая Нацгвардыя, якая будзе там ужо ўнутры Крыма. Будзе чысціць Крым ад тых сепаратыстаў, якія там ужо заселі, ад тых варожых элементаў, якія там застануцца пасля вызвалення Крыма. Такі ў нас сцэнар», - адзначыў Іслямаў.

З ягоных слоў, крымскія татары вернуць акупаваны Крым у склад Украіны.

«Цяпер мы да гэтага рыхтуемся. Мы, зайшоўшы ў Расею, як матрыца, яе разбурым, і з Крыма пачнецца вызваленне ўсёй Расеі. Праз Крым будзе распад Расеі», - перакананы ініцыятар грамадзянскай блакады Крыма.

Нагадаем, што ў снежні Ленур Іслямаў анансаваў стварэнне крымскататарскага батальёна для вызвалення паўвострава і аховы межаў Крыма пасля ягонага вяртання Украіне.

У крымскататарскім Добраахвотніцкім батальёне імя Номана Чэлебіджыхана будуць служыць 560 чалавек. Батальён чакае прысваення нумара вайсковай часткі і ўжо атрымлівае валанцёрскую дапамогу, а Мінабароны Турцыі перадало 250 камплектаў вайсковай формы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках