18 траўня 2024, Субота, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіі падвысяць на 5%

57
Пенсіі падвысяць на 5%
ФОТА: TUT.BY

Нязначнае падвышэнне пенсій плануецца 1 снежня.

Працоўныя пенсіі з 1 снежня 2016 году вырастуць у сярэднім на 5%. Указ аб іх падвышэнні Лукашэнка падпісаў 13 кастрычніка, паведамляе БелаПАН.

Фінансаванне расходаў для рэалізацыі дакумента праводзіцца за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Апошні раз пенсіі падвышаліся напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў - 1 верасня 2015 года (на 5%).

Паводле звестак Белстата, сярэдняя сума пенсій з прычыны ўзросту ў жніўні 2016 года склаў 291,4 рубля ($152).

У органах працы, занятасцi i сацыяльнай абароны ў жніўні 2016 года на ўліку знаходзілася 2 млн 605,6 тысяч пенсіянераў, сярэдняя сума прызначаных ім пенсій склала 283,5 рубля, што ў 2,1 разы перасягае бюджэт пражытковага мінімуму для пенсіянераў.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках