3 траўня 2024, Пятніца, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cтэфановіч: Пальчыса могуць вызваліць дзякуючы нашай салідарнасці

2
Cтэфановіч: Пальчыса могуць вызваліць дзякуючы нашай салідарнасці
ВАЛЯНЦІН СТЭФАНОВІЧ
ФОТА: SVABODA.ORG

Эдуарду Пальчысу могуць прысудзіць адбыццё пазбаўлення волі з адтэрміноўкай ці даць умоўны тэрмін.

Аб гэтым сказаў у інтэрв'ю «Радыё Свабода» Валянцін Стэфановіч, намеснік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна».

- Наколькі імаверна, што Эдуарда Пальчыса могуць выпусціць пасля суда?

- Тэарэтычна такая магчымасць ёсць. Маю на ўвазе магчымасць прымянення пакаранняў, не звязаных з пазбаўленнем волі. Гэта альбо адтэрміноўка, альбо ўмоўнае. Хочацца верыць, што мы яго ўбачым на волі.

ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ НА АКЦЫІ Ў ПАДТРЫМКУ ЭДУАРД ПАЛЬЧЫСА. АРХІЎНАЕ ФОТА

Спадзяемся, што ўлады праявяць нейкую стрыманасць у гэтай сітуацыі і мы будзем назіраць нешта падобнае таму, што было на працэсе з Паліенкам. Ілюзій, што Пальчыса апраўдаюць і выплацяць кампенсацыю за незаконнае ўтрыманне пад вартай, няма. Але на тое, што гэта можа быць не звязана з пазбаўленнем волі, мы спадзяемся.

- Як думаеце, ці маюць пікеты каля суду і меркаванне міжнароднай супольнасці ўплыў на працэс?

- Мне здаецца, гэта адзінае, што мае ўплыў. Цаню працу адвакатаў і абаронцаў. Яна вельмі важная. Але я ўжо не першы год назіраю за нашымі судамі. Яны далёка не з'яўляюцца незалежнымі. Пастановы паводле спраў такіх катэгорый выносяцца не імі, груба кажучы. Гэта ўсё узгадняецца, прымаецца пастанова на іншым узроўні. Я ў гэтым перакананы.

АКЦЫІ ПАД СУДОМ ТРЫВАЮЦЬ ПАДЧАС КОЖНАГА ПАСЕДЖАННЯ ПАВОДЛЕ СПРАВЫ ПАЛЬЧЫСА

Перш за ўсё важны рэзананс вакол справы і рэакцыя міжнароднай прававой журналісцкай супольнасці. Пальчыс не журналіст. На яго нельга распаўсюджваць ўсе крытэрыі журналісцкай дзейнасці. Але ён блогер. Чалавек, які працуе з інфармацыяй. Ён яе распаўсюджвае, выказвае свае думкі. Арганізацыя «Журналісты без межаў» патрабуе спыніць пераслед і вызваліць яго.

Для нас было прынцыпова атрымаць незалежную ацэнку яго тэкстаў. Абвінавачанне звязана з распальваннем варажнечы, мовай варожасці, якая недапушчальная і пераследуецца ў многіх краінах. Таму тут важная была менавіта экспертыза тэкстаў, якая засведчыла б, што гэта не з'яўляецца распальваннем варожасці, а з'яўляецца выразам думкі ў дапушчальных формах. Гэта дазваляе нам кваліфікаваць справу Пальчыса як палітычна матываваны пераслед.

Жонка Эдуарда Вікторыя Пальчыс чытае навіны пра мужа падчас паседжаньня. Архіўнае фота

- А як вы думаеце, чаму суд вядзецца ў закрытым рэжыме?

- Імаверна, там могуць быць матэрыялы, якія тычацца аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, якія праводзіліся ў рамках справы. Можа быць, перапіска спецслужбаў Расеі і Беларусі, у тым ліку ў сувязі з экстрадыцыяй.

Гэта маё меркаванне. Таму што іншых прычын я не бачу. У гэтым можа заключацца логіка ўлады. Але мы лічым, што ніякіх законных падстаў для закрыцця гэтага працэсу ў прынцыпе няма.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках