3 траўня 2024, Пятніца, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з'явіліся таксоўкі для сабак

4
У Менску з'явіліся таксоўкі для сабак

Сэрвіс AnimalExpress з траўня да верасня дзейнічаў у тэставым рэжыме, а ў кастрычніку пачаў працу цалкам.

У Менску з'явілася таксі для перавозкі хатніх жывёлін. Сэрвіс AnimalExpress з траўня да верасня дзейнічаў у тэставым рэжыме, а ў кастрычніку пачаў працу цалкам.

Як распавёў naviny.by стваральнік новай службы таксовак Пётр Якушэнка, у такім транспарце жывёлін, напрыклад, можна даставіць у ветэрынарную клініку. Прычым людзей перавозяць толькі як суправаджальнікаў хатніх гадаванцаў. 80% пасажырскай часткі аўто належыць жывёліне і толькі 20% - чалавеку.

Пасля кожнай паездкі салон прыбіраюць і дэзынфікуюць. Нават вялікі сабака можа сядзець, ляжаць і свабодна рухацца. Кожны кіроўца мае базавую кіналагічную падрыхтоўку. Кошт паездкі разлічваюць загадзя, і гаспадары жывёліны адразу ведаюць, у колькі ім абыдзецца такая перавозка.

Сэрвіс AnimalExpress працуе афіцыйна, яго дзейнасць ліцэнзаваная. Цяпер у парку таксовак для жывёлін усяго тры аўто, але бізнэс плануе пашырацца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках