7 траўня 2024, aўторак, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: ВУП на душу насельніцтва цяпер не дасягае нават паказчыка 91-га года

24
Леанід Заіка: ВУП на душу насельніцтва цяпер не дасягае нават паказчыка 91-га года

Хто адкажа за 25 страчаных гадоў?

Міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі сёння ў «палатцы» дзяліўся сваімі прагнозамі аб сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне.

Каментуючы перспектывы павелічэння заробку да $500 у 2017 годзе, міністр назваў гэта цяжкай задачай, але выканальнай. Цяпер сярэдні заробак у Беларусі складае блізу $370. «Скокнуць» да $500 — гэта вельмі цяжкая задача», — адзначыў Зіноўскі.

«Але што да шэрагу галін эканомікі, тыпаў эканамічнай дзейнасці, гэта цалкам выканальная задача, што і будзе рэалізавана ў наступным годзе», — цытуе Зіноўскага БелТА.

Перспектывы выканання асноўных сацыяльна-эканамічных параметраў паводле вынікаў 2016 года таксама вельмі несуцяшальныя, мяркуючы з заяў міністра.

«Не ўсе спрагназаваныя макраэканамічныя паказчыкі будуць выкананыя з розных прычын — вонкавых і ўнутраных чыннікаў. Нястача нафтавай сыравіны для перапрацоўкі прывяла да таго, што мы страчваем паказчык ВУП. Паводле нашых ацэнак, ён павінен быў скласці 98% (- гэты прагноз не адбудзецца праз тое, што няма канчатковай пастановы аб куплі нафты ў Расейскай Федэрацыі», — заявіў міністр.

Рэальнае зніжэнне ВУП гэтым годзе можа скласці ад 2,6 да 3%.

Але пры гэтым макраэканамічная стабілізацыя ў краіне захаваецца і паводле вынікаў года ўдасца стрымаць інфляцыю ў рамках запланаваных 12%. Зіноўскі таксама падкрэсліў, што яго радуюць поспехі ў сферы машынабудавання, дзе на сёння зафіксаваны самы нізкі за апошнія гады ўзровень складскіх запасаў, а таксама тое, што «нядрэнна развіваецца сельская гаспадарка». Хоць даслоўна 24 лістапада Аляксандр Лукашэнка паабяцаў знайсці вінаватых у заняпадзе машынабудавання, а двума днямі раней прэм'ер-міністр Кабякоў абяцаў распрацаваць дарожную карту для стратных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, каб вывесці іх з складанага становішча

«Мы не будзем пераглядаць прагноз на наступны год нават пры абмежаваных пастаўках нафты», — абвясціў Зіноўскі. Пры гэтым чыноўнік падкрэсліў, што ў выпадку нястачы расейскай сыравіны для беларускіх нафтаперапрацоўшчыкаў урад будзе шукаць магчымыя закупкі нафты ў іншых краінах, піша БелаПАН.

Як жыць далей?

«25 гадоў мы ўсё рабілі няправільна. Хто адкажа?», — задаецца пытаннем кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка, каментуючы БДГ выступ міністра.

— Самая вялікая праблема эканомікі – падзенне экспарту адсоткаў на 12.

Грашовыя даходы дасягнулі тэарэтычна абгрунтаванага паказчыка – 350-370 даляраў.

Бліскуча ідуць справы з агуркамі і памідорамі – мы атрымалі на 40% больш, чым у папярэднім годзе. Пакуль не ведаю тлумачэнняў гэтаму ўнікальнаму выпадку; напэўна, прырода сама вырошчвае – галоўнае, не перашкаджаць.

Гранічнае зніжэнне ў асноўных галінах прамысловай вытворчасці ўжо адбылося, аднак галоўная заслуга ў тым, што прадпрыемствы пакуль не згалелі, у вялікіх грашовых уліваннях з боку дзяржавы.

Дэнамінацыя беларускага рубля адыграла станоўчую ролю, мабыць, гэта самае лепшае, што зроблена за апошнія гады. Але не думаю, што трэба атаясамліваць дзеянні Нацбанка з дзеяннямі ўрада, які пакуль толькі атрымлівае інфляцыйныя чаканні. Больш важны момант – захаванне курсу беларускага рубля ў межах 1,9-2.

Але самая галоўная лічба, якая дае пажытак для роздуму, 75 супраць 45-ці: у 2014 годзе ВУП склала 75 мільярдаў даляраў, па выніках 2016 года чакаецца 45 мільярдаў. Штогод мы на 30 мільярдаў бяднеем. 30 мільярдаў мы страцілі самі, 40 мільярдаў – сукупная інтэгральная запазычанасць (прыватная і дзяржаўная) – вынікі ў межах крызіснага кола страты склалі амаль 70 мільярдаў.

У 1991 годзе ў Беларусі і Эстоніі быў самы высокі ВУП на душу насельніцтва сярод краін былога СССР – 4900 даляраў. Тады разлікі рабіла ЦРУ, якое цяжка западозрыць у асаблівай любові да Беларусі. Сёння ВУП на душу насельніцтва складае 4470 даляраў – гэта менш за паказчык 1991 года.

За 25 гадоў мы зрабілі кола. 25 гадоў у ацэнках эканамістаў – час жыцця трох пакаленняў, такі генерацыйны інструмент. Калі казаць дэфініцыяй Зіноўскага («макраэканамічная стабільнасць», «аднаўленне росту»), то скажу як навуковец: мы вярнуліся ў 91-ы год. Наш ВУП сваёй сумай ад ВУП 1991 года. У мяне пытанне: хто адкажа за 25 страчаных гадоў?

Я параўнаў ВУП на душу насельніцтва ў 1991 і 2016 гадах – і мне стала не па сабе. выдатна цярпеў і чагосьці чакаў народ 25 гадоў. 25 гадоў мы ходзім па коле. Пара ўжо задумацца над тым, як жыць далей.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках