17 траўня 2024, Пятніца, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта здзек, а не павышэнне пенсій!»

56
«Гэта здзек, а не павышэнне пенсій!»

Пенсіянеры масава ідуць працаваць, але грошай не стае.

Пра абяцанне павысіць працоўныя пенсіі беларусы на заслужаным адпачынку чулі з пачатку 2016-га года. І вось нарэшце дачакаліся. З 1 снежня пенсіі павысіліся на 5 адсоткаў.

Здзекам адна з апытаных «Белсатам» пенсіянерак назвала менавіта суму павышэння пенсіі. А яна складзе ў сярэднім Br14. Такім чынам, паводле Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, узровень сярэдняй пенсіі ў Беларусі дасягне амаль Br300.

«Усё вельмі дорага каштуе, таму гэта нішто. Усё ж даражэе далей, кожны дзень».

«Я думаю, што гэта мала. Ну ў мяне яшчэ надбаўкі розныя, дык яшчэ нармальна, а тым у каго пенсія меншая... гэта мала».

«Гэта неадэкватна. Бо цэны растуць, на жаль, значна хутчэй, чым пенсіі», – мяркуюць жыхары Менска.

Апошні раз пенсіі павышалі летась. Што сімвалічна, перад «прэзідэнцкімі выбарамі». Але як абяцаюць ва ўрадзе, у наступным годзе пенсіянерам будзе больш увагі, бо зборы ў бюджэце запланаваны двойчы – 5% кожны раз. А на фоне апошніх размоў аб магчымым рэферэндуме для Лукашэнкі, аналітыкі не выключаюць, што і пенсіянераў улады захочуць улагодзіць нават больш, чым абяцаюць.

«Лукашэнка ўжо пачаў такую кампанію. Ён ужо кажа «вернем усім па $500, адродзім прамысловасць» – таму хутчэй за ўсё штосьці такое і пенсіянерам паабяцаюць», – упэўнены Уладзімір Кавалкін, кіраўнік праекта «Кошт ураду».

Пенсіянер? Няма грошай? Ідзі працаваць!

Пакуль жа, большая колькасць пенсіянераў нягледзячы ўжо на заслужаны адпачынак, працягвае працаваць, зарабляючы на годнае жыццё. Паводле інфармацыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у Беларусі працуе блізу 660 тысяч асоб пенсійнага ўзросту. Характэрна, што яшчэ 6 гадоў таму такіх было амаль удвая менш. Тыя ж, хто не працуе і атрымлівае зараз Br 200-300 рублёў, застаюцца ў цяжкай сітуацыі. Бо толькі сёлета рост цэнаў складзе блізу 15-20%.

«Тыя пенсіянеры, якія жывуць на мінімальную пенсію, могуць патрапіць у катэгорыю тых асобаў, якія жывуць на мяжы беднасці, або ўжо за рысай беднасці», – адзначае Кавалкін.

Характэрна, што нават тыя пенсіянеры, якія знаходзяць сілы працаваць, напэўна, не пахвастаюцца заможным жыццём. Бо галіны, у якіх застаецца больш за ўсё працаўнікоў пенсійнага ўзросту, – гэта адукацыя, сацыяльныя паслугі і ахова здароўя – а значыць, тыя, дзе самыя маленькія заробкі ў краіне.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках