У чацвер у Беларусі чакаецца рэзкае пацяпленне
1- 6.12.2016, 14:10
- 17,604
Снежань будзе няўстойлівым у тэмпературным рэжыме: адлігі будуць чаргавацца з кароткачасовымі пахаладаннямі.
У аўторак, 6 снежня, на тэрыторыі Беларусі чакаецца пахаладанне. Са словаў галоўнага сіноптыка краіны Святланы Рыбаковай, сёння ўначы слупок тэрмометра апусціцца да мінус 8 - мінус 14 градусаў, у некаторых раёнах да мінус 15 - мінус 17. У сераду, 7 снежня, у дзённыя гадзіны будзе слізка, без ападкаў і ад 2 да 8 градусаў марозу.
Аднак удзень у чацвер, 8 снежня, чакаецца рэзкі скачок тэмпературы, адбудзецца пацяпленне, паведамляе euroradio.fm.
«Максімальная тэмпература паднімецца ад 0 да 6 градусаў цяпла. Натуральна, цяплей будзе на захадзе краіны. У многіх раёнах пройдуць ападкі: калі ўначы гэта будзе снег, то ўдзень ён пяройдзе ў дождж. Акрамя таго, не выключаны слабы галалёд, месцамі парывісты вецер», - сказала Рыбакова.
Згодна з прагнозам, адліга прадоўжыцца да пачатку наступнага тыдня. Сіноптык кажа, што снежань будзе вельмі няўстойлівым у тэмпературным рэжыме: адлігі будуць чаргавацца з кароткачасовымі пахаладаннямі.