2 траўня 2024, Чацвер, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

10 прадпрыемстваў сфармавалі траціну менскага бюджэту

9
10 прадпрыемстваў сфармавалі траціну менскага бюджэту
ФОТА: TUT.BY

Больш за 30% бюджэту беларускай сталіцы было сфармавана дзесяццю буйнымі арганізацыямі.

Імі выплачана ў бюджэт 2,5 млрд. рублёў, або 112,2% да ўзроўню дзесяці месяцаў 2015 года, паведамляе прэс-служба Міністэрства падаткаў і збораў.

На 1 лістапада 2016 года фарміраванне кансалідаванага бюджэту горада забяспечылі блізу 344 тыс. плацельшчыкаў, у тым ліку 59 тыс. арганізацый, 71 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і 214 тыс. фізічных асоб.

У рэйтынгу найбуйнейшых плацельшчыкаў сталіцы — ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь», ЗТАА «Лукойл Беларусь», ТАА «Тытунь-інвест», РУП «Мінскэнэрга», ЗАТ «Менскі завод вінаградных він», унітарнае прадпрыемства «Велком», ЗТАА «Газпрамнафта-Белнафтапрадукт», ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія», СТАА «Мабільныя Тэлесістэмы», ААТ «Менск Крышталь» — кіруючая кампанія холдынгу «Менск Крышталь груп».

Агулам, паводле звестак МПЗ, амаль 70% бюджэту Менска за дзесяць месяцаў 2016 года забяспечана недзяржаўным сектарам эканомікі.

У параўнанні з такім жа перыядам 2015 года паступленні ад вышэйназваных суб'ектаў узраслі на 0,3 млрд. рублёў, або на 6,4%.

У разліку на адну недзяржаўную арганізацыю паступленні павялічыліся на 6,2%, або на 5,8 тыс. рублёў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках