2 траўня 2024, Чацвер, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар NATO заявіў пра ўзмацненне ўплыву Расеі на Балканах

1
Генеральны сакратар NATO заявіў пра ўзмацненне ўплыву Расеі на Балканах
Енс Столтэнбэрг

У кожнай краіны ёсць суверэннае права на прыняцце пастаноў аб сваёй будучыні, заявіў Столтэнбэрг.

Паўночнаатлантычны альянс назірае ўзмацненне расейскай прысутнасці і ўплыву на Заходніх Балканах, заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг.

«Мы не процідзейнічаем прапагандзе прапагандай, мы маем намер дзейнічаць з пазіцый праўды», — адзначыў ён.

Пры гэтым Столтэнбэрг падкрэсліў, што альянс «не імкнецца да канфрантацыі з Расеяй, але верыць у суверэннае права кожнай краіны на прыняцце пастаноў аб сваёй будучыні».

Раней генеральны сакратар NATO абвінаваціў Расею ў тым, што яна спрабуе ўплываць на суседнія краіны, нягледзячы на тое, што часы, калі Еўропа была падзелена на сферы ўплыву, засталіся ззаду.

«Тое, што робіць Расея ў Грузіі, Малдове, Украіне, у іншых краінах, — гэта спроба рознымі спосабамі аднавіць нейкую падкантрольную зону каля межаў», — заявіў ён.

Столтэнбэрг таксама выказаў нязгоду з пазіцыяй Масквы, якая лічыць працэс пашырэння альянсу ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе правакацыяй. «NATO не пашыраецца, а Польшча, Эстонія, Латвія, Літва, Вугоршчына самі выказалі ахвоту ўступіць у альянс», — заявіў генеральны сакратар.

З ягоных слоў, «Расеі варта расслабіцца і прыняць тое, што суседзі могуць самі выбіраць свой шлях».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках