3 траўня 2024, Пятніца, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦРУ: «Ісламская дзяржава» прымяняе хімічную зброю

1
ЦРУ: «Ісламская дзяржава» прымяняе хімічную зброю
Фота: dpa

ІД ужо прымяняе хлор і іпрыт на поле бою і можа наладзіць яго экспарт.

Пра гэта заявіў дырэктар ЦРУ Джон Брэннан у інтэрв'ю CBS News, якое выйдзе ў нядзелю, паведамляе AFP (пераклад - «Европейская правда»).

«Нам вядома пра шэраг выпадкаў, калі ІД прымяняла хімічныя боепрыпасы на поле бою», - адзначыў ён.

Са слоў Брэнана, тэрарыстычная групоўка мае магчымасць вырабляць невялікую колькасць хлору і іпрыту.

Дырэктар ЦРУ таксама папярэдзіў пра магчымасць таго, што «Ісламская дзяржава» можа імкнуцца экспартаваць зброю на Захад для атрымання фінансавай выгады.

«Я думаю, што заўсёды ёсць патэнцыял для гэтага. Вось чаму так важна адрэзаць розныя транспартныя маршруты і маршруты кантрабанды, якія яны выкарыстоўвалі», - сказаў ён.

Нагадаем, раней экспэрты ў хімічнай зброі вызначылі, што ў сірыйскім горадзе, дзе адбываліся баявыя дзеянні з удзелам баевікоў «Ісламскай дзяржавы», быў выкарыстаны гарчычны газ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках