27 красавiка 2024, Субота, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэлегаты ЗША: Расейцы паводзілі сябе ў Мюнхэне агрэсіўна і пагардліва

11
Дэлегаты ЗША: Расейцы паводзілі сябе ў Мюнхэне агрэсіўна і пагардліва
Джон Макейн
Фотa: Reuters

Агрэсіўным і пагардлівымі назвалі паводзіны расейскай дэлегацыі на Мюнхэнскай канферэнцыі ў пытаннях бяспекі, сенатар Джон Макейн і былы сенатар Джо Ліберман.

«Па-мойму, паводзіны расейцаў нагадваюць паводзіны Пуціна ў 2007 годзе. Вельмі агрэсіўныя, вельмі антаганістычныя. Зрэшты, згадкі пра Халодную вайну з'яўляюцца зусім недарэчнымі», - сказаў сенатар Джон Макейн.

Як нагадвае "Голос Америки", расейскія дэлегаты заявілі, што мірны план у Сірыі хутчэй за ўсё праваліцца ў той час, калі падтрыманыя расейскімі авіяўдарамі сілы ўрада Асада захапілі ячэйкі апазіцыі ў Алепа. Французскія дэлегаты абвінавацілі Расею ў бамбардзіроўцы мірнага насельніцтва Сірыі ўжо праз дзень пасля таго, як міжнародная супольнасць пагадзілася спыніць вайсковыя аперацыі.

«Ён (Дзмітрый Мядзведзеў - рэд.) прыязджае сюды і папярэджвае нас, Захад, што мы не павінны дапусціць пачатку новай халоднай вайны. Гэта пры тым, што менавіта яны, расейцы, уласнымі рукамі захапілі Крым, дагэтуль маюць войскі ва Украіне, а цяпер яшчэ зноў даслалі войскі на Блізкі Усход», - кажа былы сенатар Джо Ліберман.

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры, які прысутнічаў на канферэнцыі, у сваю чаргу папярэдзіў, што шлях да зняцця санкцый для Расеі адзіны - вывад з Украіны зброі і вайскоўцаў, вызваленне палонных і доступ да акупаваных тэрыторый.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках