28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: Чаму Расея саступае ў новай халоднай вайне

6
Bild: Чаму Расея саступае ў новай халоднай вайне

Экспэрты назвалі чатыры асноўныя чыннікі сур'ёзнага адставання РФ ад цывілізацыі Захаду.

Пра гэта пішуць Нікалаўс Бломэ і Ральф Шулер у артыкуле апублікаваным выданнем Bild (пераклад - УНІАН).

«Новая халодная вайна». Гэтую фразу прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў сказаў на Мюнхенскай канферэнцыі аб бяспецы. Ніхто не стаў пярэчыць.

Нягледзячы на тое, што крамлёўскі лідар Уладзімір Пуцін і прэзідэнт ЗША Барак Абама ўчора размаўлялі праз тэлефон, такімі ледзянымі і агрэсіўнымі стасункі паміж Расеяй і Захадам не былі ўжо даўно.

Больш за 25 гадоў таму скончылася першая халодная вайна. Бэрлінская сцяна абрынулася, камуністычны Усходні блок і СССР распаліся. Захад перамог, Масква саступіла.

Bild называе чатыры прычыны, чаму Расея, калі не апамятаецца, у канцы, саступіць і ў гэтай халоднай вайне.

Адсталая эканоміка: рост апошніх гадоў быў прывязаны да падвышэння коштаў на нафту. Цяпер эканоміка скарачаецца (- 3,8%), няма прадукцыі, якая адказвае патрабаваннямі сусветнага рынку, замежныя інвестары выводзяць свае грошы (да гэтага часу 85 мільярдаў даляраў), скардзяцца на прававую нестабільнасць і бюракратыю. Інфляцыя склала 9%, базавая стаўка застаецца на ўзроўні 17%. Гэта азначае, што эканоміка Расеі - псеўдагігант.

Уразлівасць: Узмацненне жорсткасці заходніх санкцый можа стаць смяротным для расейскіх банкаў і прамысловасці, асабліва, калі яны будуць адрэзаныя ад міжнароднага грашовага абарачэння (пагадненне «Swift»).

Нястача грашовых сродкаў: Расея не зможа доўга пратрымацца ў гонцы ўзбраенняў (як і ў першай халоднай вайне). У бюджэце 2016 года, Крэмль запланаваў кошт нафты 50 даляраў, але цяпер яна знаходзіцца на адзнацы $30. У 2015 годзе былі зніжаныя расходы на абарону.

Дзяржаўныя ўстановы: Расея - дэмакратыя толькі фармальна. СМІ, суды, органы ўлады альбо цалкам падпарадкоўваюцца Крамлю, альбо лічацца вельмі карумпаванымі. У міжнародным індэксе ўспрымання карупцыі Расея знаходзіцца на 119 месцы са 167. «Карупцыя ўжо не выключэнне, а правіла», - сказаў Bild экспэрт аб Расеі Барыс Райтшустэр. Гэта значыць, арыентаваная выключна на Пуціна расейская сістэма, як і за камунізмам, амаль не вучыцца на памылках і не ўмее адаптавацца да сітуацыі.

Мужчыны ў Расеі жывуць у сярэднім да 64 гадоў, прыкладна чвэрць - да 55 гадоў. Адная з прычын: алкагалізм. Горш сітуацыя ідзе толькі ў краінах, якія развіваюцца, перш за ўсё ў Афрыцы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках