15 траўня 2024, Серада, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь атрымала $500 млн еўразійскага крэдыту

10
Беларусь атрымала $500 млн еўразійскага крэдыту

У бюджэт краіны паступіла першая рата фінансавага крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця.

Беларусь выканала ўмовы кантракту для атрымання першай раты фінансавага крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, падпісанага ў Маскве 25 сакавіка 2016 года, і ў сераду сродкі на суму 500 млн даляраў паступілі ў нацыянальны бюджэт, паведаміў Мінфін Беларусі.

Як паведамляў раней сайт charter97.org, міністэрства фінансаў Беларусі і Еўразійскі банк развіцця падпісалі пагадненне аб выдачы фінансавага крэдыту са сродкаў Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця на суму 2 млрд даляраў.

Сродкі будуць дадзеныя сямю ратамі на працягу 2016-2018 гадоў, пры гэтым першая рата на суму $500 млн.

Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця быў заснаваны ў 2009 годзе Арменіяй, Беларуссю, Казахстанам, Кыргызстанам, Расеяй і Таджыкістанам у мэтах «пераадолення негатыўных крызісных наступстваў, забеспячэння доўгатэрміновай устойлівасці і спрыяння інтэграцыі эканомік дзяржаў - удзельніц фонду».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках