17 траўня 2024, Пятніца, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы патрабуюць спыніць пераслед Аляксандра Лапіцкага

14
Праваабаронцы патрабуюць спыніць пераслед Аляксандра Лапіцкага
Александр Лапицкий

Інваліда другой групы абвінавачваюць у паклёпе на Лукашэнку і адпраўляюць на прымусовае лячэнне.

ПЦ «Вясна» выступіў з заявай супраць крымінальнага пераследу за дыфамацыйныя формы выказвання меркавання.

«12 красавіка 2016 года пастановай суда Фрунзенскага раёна Менска ўстаноўлена, што Лапіцкі Аляксандр Нічыпаравіч учыніў «грамадска-небяспечныя дзеяннi», прадугледжаныя артыкуламі 368 («Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»), 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»), 391 («Абраза суддзі або народнага засядацеля») Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і гэтыя дзеянні ўчыненыя ў несвядомым стане», - гаворыцца ў заяве.

Праваабаронцы падкрэслілі, што ў дачыненні да Аляксандра Лапіцкага ўжытыя прымусовыя меры бяспекі і лячэння. Гэта азначае, што пасля ўваходжання пастановы ў дзеянне ён будзе пазбаўлены волі на перыяд прымусовага псіхіятрычнага лячэння.

«Артыкул 19 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах гарантуе права на свабоду перакананняў і іх выказванне, устанаўліваючы дапушчальныя абмежаванні гэтага права. Гэтыя абмежаванні не звязаныя са службовым становішчам тых асоб, пра якіх распаўсюджаныя звесткі або інфармацыя.

Такім чынам, узровень абароны супраць дыфамацыйных формаў выказвання меркавання (замахаў на гонар, годнасць і рэпутацыю асобы шляхам распаўсюджвання звестак альбо сцвярджэнняў абразлівага характару) у службовых асоб дзяржавы, будзь гэта прэзідэнт, пракурор ці суддзя, не можа быць вышэйшы, чым у любых іншых грамадзян», - гаворыцца ў заяве.

Міжнародныя органы, ААН і АБСЕ, рэкамендавалі скасаваць законы, якія прадугледжваюць крымінальную адказнасць за дыфамацыю, або, як мінімум, не пазбаўляць волі за ўчыненне дыфамацыйных правапарушэнняў, прыняўшы за норму грамадзянска-прававы пераслед, падкрэсліваюць праваабаронцы.

Паўнамоцныя прадстаўнікі ААН, АБСЕ і ОАГ у пытаннях свабоды слова заяўлялі, што «крымінальны пераслед за дыфамацыю не з'яўляецца апраўданым абмежаваннем свабоды выказвання перакананняў; усе законы пра крымінальны пераслед за дыфамацыю падлягаюць скасаванню і замене, дзе гэта неабходна, грамадзянска-прававымі мерамі адказнасці».

Праваабарончы цэнтр намагае на дэкрыміналізацыі дзеянняў, што падобныя да ўчыненых Аляксандрам Лапіцкім, і намагае на спыненні крымінальнага пераследу за дыфамацыйныя правапарушэнні, разглядаючы ў якасці першага кроку скасаванне артыкулаў 367, 368, 369, 3691, 391 Крымінальнага кодэкса.

«Пастанову аб прымусовай шпіталізацыі Аляксандра Лапіцкага варта прымаць, зыходзячы выключна з меркаванняў бяспекі грамадзян і самога Аляксандра Лапіцкага, а пры адсутнасці такіх пагроз - не замахвацца на яго асабістую свабоду», - гаворыцца ў заяве.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках