9 траўня 2024, Чацвер, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Пустыя паліцы ў гіпермаркеце Чыжа ProStore

25

У гандлёвай сеткі ProStore, відавочна, прадаўжаюцца праблемы з напаўненнем крам таварам.

Сёння БелаПАН наведаў гіпермаркет ProStore у сталічнай Каменнай горцы і сутыкнуўся з пустымі паліцамі.

Такое ў крамах сеткі назіраецца з сакавіка, калі ў сеткі ўзніклі праблемы з выплатай запазычанасцяў перад некаторымі пастаўшчыкамі, якія, у сваю чаргу, абмежавалі або зусім спынілі пастаўкі новых партый тавараў.

Нагадаем, гандлёвая сетка ProStore уваходзіць у групу кампаній «Трайпл», кіраўнік якой цяпер знаходзіцца пад вартай паводле абвінавачвання ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

Паводле чутак, сетку ProStore збіраецца набыць кампанія «Тытунь-інвест», якая належыць буйному бізнэсоўцу Паўлу Тапузідзісу. У кампаніі ёсць уласная гандлёвая сетка пад брэндам «Карона».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках