17 траўня 2024, Пятніца, 6:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр энэргетыкі РФ: Пазыка Беларусі «Газпраму» перавысіла $125 мільёнаў

20
Міністр энэргетыкі РФ: Пазыка Беларусі «Газпраму» перавысіла $125 мільёнаў
АЛЯКСАНДР НОВАК
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Пры гэтым беларускі бок адмаўляе наяўнасць запазычанасці.

Пазыка Беларусі «Газпраму» за студзень-красавік перавысіла 125 млн. даляраў, паведаміў журналістам міністр энэргетыкі Расеі Аляксандр Новак 12 траўня ў Магілёве, дзе праходзіць пасяджэнне рады міністраў «саюзнай дзяржавы», паведамляе БелаПАН.

Пры гэтым ён адзначыў, што расейскі бок не мае намеру падымаць гэтае пытанне на сённяшнім пасяджэнні. «Я не магу сказаць за беларускі бок, у нас няма гэтага пытання ў парадку», - заявіў спадар Новак.

У сваю чаргу міністр энэргетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык заявіў, што Менск не прызнае наяўнасць пазыкі перад «Газпрамам» за пастаўлены газ. З яго слоў, бакі па-рознаму трактуюць міжурадавыя дамоўленасці. «Расея мяркуе, што ёсць кошт «Ямала», а мы мяркуем, што з 1 студзеня 2015 года павінны дзейнічаць рынкавыя роўнадаходныя кошты», - растлумачыў Патупчык.

Перамовы на гэтую тэму вядуцца са студзеня. Прадстаўнікі Расеі неаднаразова заяўлялі аб немэтазгоднасці зніжаць кошт газу для Беларусі. Беларускі бок мяркуе, што мае права разлічваць на зніжэнне кошту да 80 даляраў за тысячу кубаметраў замест цяперашніх 142.

На пачатку траўня стала вядома, што беларускае даччынае прадпрыемства «Газпрама» - ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» падало ў міжнародны арбітражны суд пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце пазоў на беларускія газазабеспячальныя арганізацыі ў сувязі з наяўнасцю ў іх запазычанасці ў аплаце пастаўленага прыроднага газу.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках