27 красавiка 2024, Субота, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над Менскам назіралі загадкавыя агні

42

Увечары 24 траўня ў небе над Менскам можна было ўбачыць яркія агні невядомага паходжання.

Відэазапіс гэтай з'явы патрапіў у інтэрнэт. Агні загараліся і згасалі, ствараючы разнастайныя геаметрычныя фігуры. Аўтар відэароліка паведамляе, што агні былі бачныя з розных раёнаў сталіцы.

Максімальная колькасць агнёў дасягала васьмі, паведамляе «Еўрарадыё».

Аўтар роліка, размешчанага на Youtube, называе гэту з'яву НЛА. Праўда, іншыя назіральнікі мяркуюць, што агні маюць абсалютна зямное паходжанне: гэта маглі быць парашутныя сігнальныя ракеты, запушчаныя з зямлі.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках