27 красавiка 2024, Субота, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр адукацыі: Выпускнікі будуць незадаволеныя размеркаваннем

7
Міністр адукацыі: Выпускнікі будуць незадаволеныя размеркаваннем

Практычна ўсіх выпускнікоў-бюджэтнікаў гэтага года размеркавалі, але незадаволеныя будуць.

Пра гэта ў інтэрв'ю распавёў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, піша tut.by.

- Незадаволеныя, вядома, будуць. Яны заўсёды ёсць. Хтосьці прэтэндаваў на лепшае месца, хтосьці незадаволены прапанаваным заробкам, геаграфічным размяшчэннем установы і гэтак далей. Часам выпускнікі мяркуюць, што першае месца працы не адпавядае іх спецыялізацыі. У гэтым годзе мы папрацавалі над класіфікатарам і ўзбуйнілі спецыяльнасці, бо аснова ў многіх была адна. У той жа IT-сферы ў свой час стварылі вялізную колькасць спецыяльнасцяў, якія можна і трэба было звесці да некалькіх груп, - заўважыў ён.

Таксама міністр адукацыі звярнуў увагу на тое, што сёння магчымасцяў для павышэння заробку маладому спецыялісту дастаткова, калі ён добра працуе і на прадпрыемстве адпаведнае фінансавае становішча. На ягоную думку, уводзіць дадатковыя механізмы, каб заробак маладога спецыяліста стаў большым, не трэба.

- Таму ў большай ступені трэба працаваць не з заканадаўствам, а з прадпрыемствамі, куды прыходзяць выпускнікі, глядзець, як кіраўнікі клапоцяцца пра маладых работнікаў. Разумны кіраўнік ніколі не будзе секчы сук, на якім сядзіць, таму што сённяшні малады спецыяліст - гэта заўтра дасведчаны супрацоўнік, будучае прадпрыемства, - мяркуе ён.

Паводле ягоных ацэнак, некаторыя выпускнікі (іх няшмат) думаюць, што кампанія, у якую ён прыйшоў працаваць, спачатку павінна яму даць усё, а ўжо потым ён сябе праявіць.

- Спачатку трэба сябе самога зарэкамендаваць. Я не падтрымліваю, калі хлопцы, прыйшоўшы на першае месца працы, хочуць атрымаць усё і адразу. Або адмаўляюцца нешта рабіць, таму што «не таму вучыліся». Нядаўна сутыкнуўся з такім прыкладам: хлопец размеркаваўся ў добрую кампанію, працуе з замежнікамі-партнёрамі. Кіраўнік просіць яго з'ездзіць у аэрапорт і сустрэць дэлегацыю, ён згаджаецца. А на другі раз адмаўляецца: «Я не на кіроўцу вучыўся». Зразумела, што перспектыў кар'ернага росту ў такога супрацоўніка будзе мала, - упэўнены Міхаіл Жураўкоў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках