27 красавiка 2024, Субота, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саўчанка абвясціла аб гатоўнасці стаць прэзідэнтам Украіны

78

Надзея Саўчанка заявіла пра гэта ў жывым эфіры на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.

Народны дэпутат Украіна Надзея Саўчанка, вызваленая напярэдадні з турмы ў Расеі, заявіла пра гатоўнасць стаць кіраўніком дзяржавы.

«Украінцы, калі вам трэба, каб я была прэзідэнтам - добра, я стану прэзідэнтам», - заявіла яна сёння на прэс-канферэнцыі ў Кіеве, паведамляе ўкраінская служба «Радыё Свабода».

А 12 гадзіне быў абвешчаны 15-хвілінны перапынак, пасля чаго прэс-канферэнцыя Надзеі Саўчанкі прадоўжыцца.

У той жа час, яна не верыць, што ўкраінцы навучыліся «галасаваць не за грэчку», але калі трэба, гатовая да палітычнай дзейнасці, нават нягледзячы на тое, што больш за ўсё любіць лятаць.

Таксама Саўчанка заявіла, што хацела б вярнуцца на службу ў Паветраныя сілы УСУ, аднак будзе працаваць там, дзе гэта трэба Украіне.

«Я б хацела лятаць…але для Украіны буду рабіць тое, што карысна. Усё адно, дзе абараняць Украіну... Калі трэба - на полі бою», - заявіла яна.

Выданне «Новое время» сабрала галоўныя тэзісы прамовы ўкраінскага дэпутата Надзеі Саўчанкі, агучаныя на прэс-канферэнцыі ў Кіеве ў пятніцу, 27 траўня.

Вызваленне палонных

Я дзеля таго, каб вызваліць кожнага нашага, гатовая весці перамовы з самім чортам, калі гэта дапаможа. Таму я не адкідаю якія-небудзь механізмы. Кажуць, што трэба гэта рабіць палітычна, не ісці на кантакт з сепаратыстамі. Я так не думаю…. Я буду ісці на кантакт з усімі. Гэта не значыць, каб вы разумелі, што я з імі павітаюся, пацалуюся, заўтра пасябрую і мы ўжо разам раздзелім Украіну папалам. Не. Але я буду ісці на кантакт з людзьмі для таго, каб падзейнічала.

Ураінізацыя

Я думаю, што не трэба камусьці нешта навязваць. Пакуль кожны гаворыць на той мове, на якой умее, а потым будзе гаварыць на той, да якой схіляецца душа. Так, абавязкова, больш украінскіх тэлеканалаў, украінскай мовы. Ніхто не кажа аб жорсткай забароне. Таму што, чым больш забараняеш, тым больш захочацца нашкодзіць. Нетрэба сілай, але трэба свядомасцю.

Патрыятызм ва УСУ і добраахвотніцкія батальёны

На жаль, украінскае войска за ўсе 10 гадоў, якія я там служыла, выйшла на той узровень, што не рыхтуюць у нас патрыётаў. Я таксама бачыла, як дзейнічаюць батальёны... Усе, хто там быў, мы ведаем, як ваююць. Я не кажу, што вайна чыстая справа.

Расея

Чаму мяне навучыла расейская тэлевізія: у свеце ёсць дзве краіны - Расея і Амерыка, усё астатняе - поле іх інтарэсаў.

Прапанова спецслужбаў РФ

Яны мне казалі: альбо я буду супрацоўнічаць, альбо неба ў клетачку. Я абрала неба ў клетачку і пайшлі яны да чортавай маці.

Пажаданне Пуціну

Што сказаць Пуціну? Адчапіцца ад Украіны, адкаснуцца ад кожнай краіны, у якую ён учапіўся, пакінуць сабе сваё царства, не катаваць сваіх людзей, не здзекавацца над расейцамі. Два жыцці не пражывеш. Здохнеш усё адно, і мы таксама памром: жыві годна, як чалавек, і не перашкаджай жыць іншым.

Палон

Была б граната - не патрапілася б. Блін, не было гранаты.

Вяртанне Крыма

Вайною трэба было Крым не аддаваць. Вось быў пэўны перыяд, калі нам трэба было ісці і абараняць нашу зямлю. Мы яго прапусцілі. Чаму прапусцілі? Гэта пытанне асобнае. Ёсць адчуванне пагрозы Трэцяй сусветнай вайны. Калі яна ж такі адбудзецца, то акупаваны паўвостраў вернецца ва Украіну.

Выбары на Данбасе

Цяпер выбары не могуць адбыцца, таму што ў нас не закрытая мяжа Украіны.

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках