2 траўня 2024, Чацвер, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАЗ прадае 45% акцый даччынага прадпрыемства

12
МАЗ прадае 45% акцый даччынага прадпрыемства

Аўтамабільны завод хоча прадаць акцыі ЗАТ "МАЗ-МАН" за $1,8 мільёна.

Адкрытае акцыянернае таварыства "Мінскі аўтамабільны завод" - кіроўная кампанія холдынгу "БелаўтаМАЗ" прапануе да продажу трэцім асобам 3 тысячы 9 акцый (44,4% статутнага фонду) супольнага беларуска-нямецкага прадпрыемства закрытага акцыянернага таварыства "МАЗ-МАН", паведамляе БелТА.

Кошт пакета акцый у валюце цэнаўтварэння (з улікам акруглення да цэлага ліку) - $1 млн 808 тыс. Усталяваны наступны парадак разліку грашовымі сродкамі: растэрміноўка плацяжу да 6 месяцаў роўнымі дзелямі, з магчымасцю датэрміновага выканання абавязанняў у аплаце.

Перавод акцый на рахунак "дэпо" пакупніка будзе здзейснены пасля 100% аплаты іх кошту.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках