2 траўня 2024, Чацвер, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяўчынка, якая выпала з акна ў Менску прыйшла ў сябе

9
Дзяўчынка, якая выпала з акна ў Менску прыйшла ў сябе

Следчыя працягваюць праверку паводле факта падзення дзіцяці з акна шматпавярхоўкі.

Двухгадовая дзяўчынка, якая выпала з акна сёмага паверха жылога дома ў адным з менскіх мікрараёнаў, прыйшла ў сябе, паведамілі ў Следчым камітэце.

«Дзяўчынка прыйшла ў сябе, стан яе медыкі ацэньваюць як стабільна цяжкі», - паведаміла ў сераду афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

З яе слоў, праверка, якую пачалі следчыя ў сувязі з выпадзеннем дзіцяці з акна, працягваецца, праваахоўныя органы высвятляюць абставіны падзення дзяўчынкі.

Ганчарова нагадала, у мінулы аўторак прыбылыя на месца здарэння следчыя правялі агляд месца падзення, а таксама кватэры, з акна якой выпала дзіця.

Таксама прадстаўнік СК адзначыла, што былі апытаныя сведкі інцыдэнту. Адной з галоўнай версій па-ранейшаму называюць няшчасны выпадак.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках