2 траўня 2024, Чацвер, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША: Санкцыі супраць Расеі аказаліся эфектыўнымі

8
ЗША: Санкцыі супраць Расеі аказаліся эфектыўнымі

Антырасейскія санкцыі абмежавалі здольнасць РФ прыстасавацца да падзення коштаў нафты.

Як заявіў афіцыйны прадстаўнік адміністрацыі амерыканскага прэзідэнта Джош Эрнэст, ЗША і ЕЗ «эфектыўна скаардынавалі ўвядзенне санкцый» супраць Расеі. Ён падкрэсліў, што гэта аказала негатыўны эфект на эканоміку РФ, паведамляе fapnews.ru.

Прадстаўнік Белага дома выказаў упэўненасць, што адной з галоўных прычын эканамічных праблем РФ стала зніжэнне коштаў на энэрганосьбіты. Эрнэст дадаў, што здольнасць эканомікі Расеі адрэагаваць на гэта апынулася абмежаваная санкцыямі.

Эрнэст таксама заявіў, што пакуль Вашынгтон не бачыць змен стратэгіі Масквы, на якія Белы дом разлічваў. Ён падкрэсліў, што ЗША гатовыя аслабіць санкцыі, як толькі Расея прадэманструе імкненне выканаць свае абавязанні.

У канцы красавіка стала вядома, што Кангрэс ЗША прапануе дазволіць амерыканскаму прэзідэнту скасаваць санкцыі супраць Расеі толькі пасля таго, як Крым будзе вернуты Украіне.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках