На МКАД аўтамабіль урэзаўся ў падземны пераход
3- 7.05.2016, 11:44
- 6,832
Рана ранкам 7 траўня на МКАД 20-гадовы хлопец на Ford Focus вылецеў у кювет і ўрэзаўся ў падземны пераход.
Пра гэта tut.by распавёў прэс-сакратар МНС у Менску Віталь Дэмбоўскі.
«Званок выратавальнікам ад медыкаў паступіў у 05.47. На 20-м кіламетры МКАД адбылося ДТЗ, патрабавалася дапамога МНС», - паведаміў Віталь Дэмбоўскі.
Ратавальнікі, якія прыбылі, высветлілі, што 20-гадовы хлопец на Ford Focus вылецеў у кювет, пасля чаго ўрэзаўся ў бетонную канструкцыю падземнага пераходу праз МКАД. Вадзіцеля заціснула ў машыне.
Пасля таго, як выратавальнікі змаглі выцягнуць хлопца з Ford Focus, яго адвезлі ў шпіталь з папярэднім дыягназам «чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені, пералом правага сцягна і левага перадплечча».