2 траўня 2024, Чацвер, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ян Бжэзінскі: Даўно пара даць Украіне смяротную зброю

8
Ян Бжэзінскі: Даўно пара даць Украіне смяротную зброю
Ян Бжэзінскі

Толькі гэта спыніць Расею ад далейшай агрэсіі.

У Сенаце ЗША адбылося абмеркаванне пагроз сусветнай бяспекі, паведамляе «Голас Амерыкі».

Падчас пасяджэння Камітэта ў пытаннях міжнародных стасункаў сенатар Крыс Мэрфі спытаў: што цяпер уяўляе большую пагрозу NATO: Расея ці групоўка «Ісламская дзяржава» і ісламскі экстрэмізм?

У адказ старшы навуковы супрацоўнік «Атлантычнага савета» Ян Бжэзінскі заявіў: «Ніякіх пытанняў, гэта Расея. Расея назапасіла сілы на ўсходніх межах альянсу, яна дэманструе агрэсію на ўзроўні «дзяржава супраць дзяржавы». Яна ўварвалася ў дзве краіны за апошнія 10 гадоў - у Грузію і Украіну».

Саміт у Варшаве 8-9 ліпеня, магчыма, з'яўляецца самым важным з часу заканчэння халоднай вайны, заявілі сенатарам абодва дакладчыкі, і Ян Бжэзінскі з «Атлантычнага савета», і Дэрэк Шоль з Фонду Маршала.

«На ўсходнім фронце галоўнае не толькі будаваць абарону ад магчымай атакі, але стварыць сістэму, якая б не дазволіла расейцам і думаць аб нападзе. Таму сярод іншага, NATO павінен дапамагчы Украіне, пажадана смяротнай зброяй», - заявіў Ян Бжэзінскі.

«Узмацненне ўсходніх межаў NATO павінна суправаджацца істотным паглыбленнем стасункаў альянсу з Грузіяй і асабліва - з Украінай. Альянс павінен пашырыць падтрымку Украіны. Даўно пара даць Украіне ахоўнае смяротнае ўзбраенне. Ніводны з гэтых крокаў не пагражае тэрытарыяльнай цэласнасці Расеі, але гэта ўскладніць расейскае вайсковае планаванне і павялічыць рызыкі для Расеі ў выпадку далейшай агрэсіі», - дадаў вучоны.

Нягледзячы на гібрыдны характар агрэсіі, кажа экспэрт, Расея спадзявалася на перавагу ў вайсковай сіле, калі планавала напад на Грузію і Украіну, таму вайсковы баланс тут неабходны. Ён не толькі не справакуе эскалацыю, але наадварот - паменшыць напружанне паміж Масквой і Захадам.

Сенатарка ЗША Джын Шахін спытала, ці павінны былі ЗША даць зброю Украіне на пачатку расейскай агрэсіі, нягледзячы на тое, што Францыя і Нямеччына былі супраць.

«Так, часам трэба дзейнічаць самастойна, шукаць меншыя кааліцыі. Была група еўрапейскіх краін, гатовых працаваць з намі ў пытанні ўзбраення Украіны. Мы павінны былі гэта зрабіць», - сказаў Бжэзінскі.

Слуханні паказалі магчымую лінію напружання паміж сябрамі NATO на саміце ў Варшаве. Амерыканскія заканадаўцы засталіся незадаволеныя пасіўнасцю Нямеччыны ў развязанні пытанняў бяспекі Еўропы.

Сенатар Коркер: «Той факт, што Нямеччына - галоўная сіла ў Еўропе - траціць толькі 1,18% УБП на NATO, вядома, абуральная. Мы трымаем 40000 амерыканскіх войскаў у Нямеччыне, таму яны не перажываюць за сваю бяспеку, яны выкарыстоўваюць нас для сваёй бяспекі. Таму я хачу тлумачэнняў».

Перад слуханнямі Камітэт падтрымаў рэзалюцыю, якая падкрэслівае неабходнасць адзінства краін-сябраў NATO і раўнамернага ўдзелу ўсіх у падтрымцы задач альянсу.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках