15 траўня 2024, Серада, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шуневіч «занепакоіўся» пакемонамі

24
Шуневіч «занепакоіўся» пакемонамі
Ігар Шуневіч
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Міністр унутраных спраў занепакоены «надзвычайнымі здарэннямі», якія могуць паўстаць у краіне праз Pokemon GO.

Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч заявіў сёння, адказваючы на пытанне карэспандэнта БелТА аб імклівым распаўсюдзе геалакацыйных гульняў, між іншым аб Pokémon GO.

«Моладзь перамясціла свае інтарэсы з рэальнага свету ў віртуальны. Мы занепакоеныя тым, што гэта можа выліцца ў нейкія надзвычайныя здарэнні з пункту гледжання грамадскай, асабістай, дарожнай бяспекі», - сказаў Ігар Шуневіч.

Адна з такіх гульняў, якая працуе па прынцыпе дапоўненай рэальнасці - Pokémon GO, за кароткі час стала самай папулярнай у свеце. Карыстальнікі шукаюць пакемонаў, якія могуць знаходзіцца ў самых нечаканых месцах: на праезнай частцы, даху, паблізу небяспечных аб'ектаў.

«Адцягненне ў бок віртуальнасці цягне за сабой нейкія канфіскацыі з пункту гледжання рэальнага свету. Таму тут я магу даць параду моладзі: быць больш уважлівымі ў грамадскіх месцах і не забываць аб асабістай бяспецы», - заўважыў Ігар Шуневіч.

Нагадаем, гульня Pokémon GO выкарыстоўвае тэхналогіі дапоўненай рэальнасці і «дамалёўвае» монстраў прама да гарадскіх краявідаў. Сутнасць гульні - у тым, каб сабраць усіх пакемонаў і з іх дапамогай адваяваць як мага больш «трэніровачных заляў».

За два тыдні пасля выхаду гульня атрымала мноства прыхільнікаў ва ўсім свеце. Афіцыйна Pokémon GO ў Беларусі пакуль не выйшла.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках