1 траўня 2024, Серада, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Самаабарона Майдана»: Лукашэнкаўская Беларусь з'яўляецца хаўруснікам краіны-агрэсара

3
«Самаабарона Майдана»: Лукашэнкаўская Беларусь з'яўляецца хаўруснікам краіны-агрэсара

Беларускія ўлады пакуль не распачалі ніводнай крымінальнай справы супраць грамадзян, якія бралі ўдзел на баку сепаратысцкіх утварэнняў.

Але ўпарта пераследуюць тых беларусаў, якія змагаюцца за цэласнасць і незалежнасць Украіны, адзначаюць украінскія назіральнікі.

«Толькі паводле маіх звестак, каля дзесяці ўраджэнцаў Беларусі з Гомеля ваююць на баку сепаратыстаў ДНР і ЛНР. Наколькі мне вядома, супраць іх не заведзена ніводнай крымінальнай справы. Чаму так адбываецца? Магчыма таму, што Беларусь з'яўляецца хаўруснікам краіны-агрэсара Расеі, ідзе ў фарватэры палітыкі Пуціна», - каментуе сітуацыю «Радыё Рацыя» каардынатар «Самаабароны Майдана» Аляксандр Ясенчук.

Пакуль МУС паведамляе аб праверках 24 грамадзян Беларусі, якія ваявалі на паўднёвым усходзе Украіны.

Нагадаем, што пад крымінальную адказнасць у Беларусі цяпер трапляюць не толькі найміты, якія ваююць за заробак, але і добраахвотнікі.

Беларусы на Данбасе ваююць па абодва бакі фронту - як у частках антытэрарыстычнай аперацыі, так і на баку так званых «ДНР» і «ЛНР». Аднак прадстаўнікі МУС Беларусі заяўляюць, што найбольшую пагрозу нацыянальнай бяспецы ўяўляюць тыя нашы суайчыннікі, якія ваююць на баку афіцыйнага Кіева.

Лукашэнка на нарадзе з сілавікамі загадаў разабрацца з тымі грамадзянамі Беларусі, якія ваююць ва Украіне, а потым «вяртаюцца і пазіруюць са зброяй дома».

У 2014 годзе ў Баранавічах праваахоўныя органы затрымалі актывіста Зміцера Палойку, якога абвінавачваюць у тым, што ён нібыта ўдзельнічаў у баявых дзеяннях на Данбасе ў складзе дабравольніцкага батальёна «Данбас». Аднак яго адпусцілі за адсутнасцю доказаў. Зміцер Палойка вярнуўся ва Украіну.

10 студзеня 2015 года беларускія спецслужбы паведамілі, што затрымалі ў Паставах беларуса, які ваяваў на баку баявікоў ДНР/ЛНР. Яго паказалі па БТ. Высветлілася, што ён хаваўся ад выплаты аліментаў, мае баявыя ўзнагароды Навароссіі і прызнаўся, што забіў больш за 100 чалавек.

Дакладная колькасць грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Украіны па абодва бакі лініі фронту, не вядомая.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках