2 траўня 2024, Чацвер, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Халадовіч здабыла «бронзу» на этапе «Брыльянтавай лігі» ў Швэйцарыі

1
Халадовіч здабыла «бронзу» на этапе «Брыльянтавай лігі» ў Швэйцарыі
Таццяна Халадовіч
ФОТА Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі

Гэта першы сур'ёзны турнір беларускай спартоўкі пасля Рыа-2016.

Беларуска Таццяна Халадовіч заняла трэцяе месца ў кіданні дзіды на этапе «Брыльянтавай лігі» ў Лазане, паведамляе БелТА.

Для аднаго з лідараў беларускай каманды старт у Швэйцарыі стаў першым сур'ёзным турнірам пасля Алімпійскіх гульняў у Рыа, дзе Таццяна Халадовіч заняла пятае месца.

У Лазане беларуска ў найлепшай сваёй спробе адправіла снарад на 64 м 15 см. Перамагла ў спаборніцтвах у кіданні дзіды ў жанчын Мадара Паламейка з Латвіі - 65 м 29 см. Другое месца заняла тытулаваная Барбора Шпатакава з Чэхіі - 64 м 48 см.

У гэтым сезоне гэта не першы поспех Таццяны Халадовіч, у ліпені яна была пераможцай этапу «Брыльянтавай лігі» ў Манака і чэмпіянату Еўропы ў Амстэрдаме.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках