30 красавiка 2024, aўторак, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны атакавалі расейскую загарызонтную РЛС «Кантэйнер» у Мардовіі

8
Дроны атакавалі расейскую загарызонтную РЛС «Кантэйнер» у Мардовіі

Адлегласць ад украінскай мяжы да месца знішчэння - блізу 680 кіламетраў.

У сераду, 17 красавіка, украінскія беспілотнікі атакавалі 590 асобны радыётэхнічны вузел вайсковай часці 84 680 у горадзе Кавылкіна (Мардовія).

Як паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на крыніцы ў Галоўнай управе выведкі, мэтай спецаперацыі стаў загарызонтны радыёлакатар 29Б6 «Кантэйнер» з далёкасцю выяўлення цэляў каля 3000 км і вышынёй выяўлення больш за 100 км.

Адлегласць ад украінскай мяжы да месца знішчэння - блізу 680 кіламетраў.

«Двухкаардынатная загарызонтная РЛС 29Б6 «Кантэйнер» уваходзіць у сістэму выведкі і папярэджанні аб паветрана-касмічным нападзе. Першы ўзор РЛС «Кантэйнер» расейцы пабудавалі ў горадзе Кавылкіна ў Мардовіі ў 2000-2002 гадах», - піша выданне.

Мясцовыя жыхары ў мэсэнжорах пішуць, што гукі выбухаў былі чутныя блізу 9 раніцы. Таксама ў сеціве публікуюць відэа, на якіх відаць слуп дыму на месцы РЛС «Кантэйнер» пасля трапляння беспілотніка.

Нагадаем, раніцай 17 красавіка беспілотнікі Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны атакавалі авіяцыйны завод імя Гарбунова ў Казані (Татарстан). Там вырабляюць і рамантуюць бамбавікі Ту-22М і Ту-160М.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках