4 траўня 2024, Субота, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрадэпутатка напісала Барэлю аб лёсе беларускіх палітвязняў

Еўрадэпутатка напісала Барэлю аб лёсе беларускіх палітвязняў
ІЗАБЕЛЬ САНТАС

І заклікала ўвесці новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Еўрадэпутатка ад Партугаліі, «хросная» палітычнай зняволенай, актывісткі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліны Шарэнды-Панасюк Ізабель Сантас напісала вярхоўнаму прадстаўніку ЕЗ у замежных справах Жазэпу Барэлю пра лёс беларускіх палітвязняў і заклікала ўвесці новыя санкцыі супраць рэжыму

- Сёння я накіравала ліст вярхоўнаму прадстаўніку і віцэ-прэзідэнту Еўракамісіі Жазэпу Барэлю з заклікам узмацніць санкцыі ЕЗ супраць Лукашэнкі і яго прыхільнікаў. Становішча палітвязняў у Беларусі не можа застацца незаўважаным.

Паліна Шарэнда-Панасюк застаецца ў зняволенні без надзеі на яе вызваленне, нягледзячы на тое, што ў траўні скончыцца яе трэці турэмны тэрмін. Праз бесчалавечнае абыходжанне ў беларускіх турмах загінулі восем палітвязняў.

Яшчэ адзін дзень, страчаны ў барацьбе за свабоду, можа быць фатальным для кожнага з іх.

Актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліна Шарэнда-Панасюк зараз знаходзіцца ў калоніі ў гарадскім пасёлку Зарэчча (Гомельская вобласць). Паліна знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі. У калоніі ў яе моцна пагоршылася здароўе.

Падтрымаць палітычную зняволеную можна на адрас: Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк, ПК № 24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках